Каманда audiobooks.by прэзентавала пяць аўдыякніг Васіля Быкава па-беларуску.
«Гэтых кніг альбо не было ўвогуле ў аўдыяфармаце, альбо былі толькі па-руску», — адзначае каманда audiobooks.by .
Упершыню ў поўным варыянце можна паслухаць аўтабіяграфічную кнігу «Доўгая дарогу дадому». Гэта апошняя і найбольш спавядальная кніга Васіля Быкава. Яна была напісана на схіле гадоў і на чужыне, калі ішоў апошні акт драмы пісьменніка: у 1998 г. ён вымушаны быў пакінуць Беларусь. Фінляндыя, Германія, Чэхія — гэтыя краіны далі прыстанішча таму, каго на радзіме называлі сумленнем нацыі.
Раней гэтую кнігу часткова начытаў сам аўтар і яе можна паслухаць на Радыё Свабода.
Акрамя таго, у серыі аўдыяверсія «Мёртвым не баліць» падаецца ў аўтарскай непадцэнзурнай рэдакцыі, якая раней выходзіла на паперы дзякуючы біёграфу Быкава Сяргею Шапрану.
У серыю аўдыякніг Васіля Быкава ўвайшлі:
Паслухаць кнігі можна на падкастах, ютубе і буйных аўдыякніжных пляцоўках.
Кнігі будуць заставацца бясплатнымі цягам мінімум дзвюх гадоў.
Аўдыякнігі начыталі прафесійныя беларускія актор_кі.
Вокладкі да аўдыякніг падрыхтаваў Артур Вакараў.
Увага! Доступ да старонкі можа быць абмежаваны з тэрыторыі Беларусі, варта скарыстацца VPN.
Усе аўдыякнігі Васіля Быкава па спасылцы.