Новы выпуск цыкла літаратурных гутарак «Кантэкст» не зусім звычайны — яго герой Серж Мінскевіч, якога няма з намі ўжо 40 дзён, паведамляе тэлеграм-канал Суполкі беларусіх пісьменнікаў.
Матэрыялы былі запісаныя за некалькі тыдняў да смерці паэта і мантаваліся ўжо пасля яе. У гэтым выпуску пададзены фактычна ўвесь адзняты матэрыял, выдалены толькі моманты тэхнічнага браку і т.п. дробязі.
Вялікая гутарка пра жыццё, дзе аўтар напрыканцы прароча кажа — «я стаміўся»... і гэтыя апошнія словы гучаць больш важка, у святле ягонага сыходу.
Гэты выпуск — апошняе інтэрв’ю і апошні выступ Сержа Мінскевіча, дзе ён чытае свае вершы.