Севярын Квяткоўскі з'ехаў з Беларусі

Пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі з’ехаў з Беларусі. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы facebook.


100.jpg


«Вырваўся з Мордара. Я на вольнай тэрыторыі», — напісаў Квяткоўскі.

Нагадаем, пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі быў затрыманы 19 студзеня, пасля таго як вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы. Яго затрымалі за рэпост роліка, «у загалоўку якога была абраза супрацоўніка брэсцкай міліцыі». Пры затрыманні сілавікі са зброяй у руках выбілі дзверы ў кватэру, дзе знаходзіўся пісьменнік.

22 студзеня стала вядома, што Севярына Квяткоўскага выпусцілі на волю ў Пінску, а таксама, што на яго завялі крымінальную справу аб абразе сілавіка.