Сфатаграфавацца ў нацыянальным адзенні і дапамагчы

Былая журналістка Ларыса Шчыракова стала арганізоўваць этнафотасесіі. Цяпер кожны, хто хоча атрымаць фотаздымак у аўтэнтычным беларускім нацыянальным адзенні, можа звярнуцца да гамяльчанкі. Ларыса Шчыракова ў сваім доме стварыла этнакуток, дзе сабраныя ўзоры рэгіянальнага адзення, прадметы вясковага побыту і іншыя рэчы ў нацыянальным беларускім каларыце.


photo_2022-07-15_10-32-34.jpg

«Сябры, замовіўшы ў мяне этнафотасесію, вы заб’еце двух зайцаў: атрымаеце файныя фотачкі і дапаможаце мне перажыць цяжкія часы!», — піша ў абвестцы Ларыса Шчыракова.