Добрая навіна для тых бацькоў, якія пераехалі альбо плануюць пераезд у Варшаву. З 2022/2023 навучальнага года ў Варшаве пачынаюць сваю працу школа і садок «Я дома», адмыслова створаныя для беларусаў, якія пераехалі ў Польшчу. Зараз вядзецца набор у 1-8 класы і садок. Навучанне ў школе цалкам замяняе навучанне ў польскай школе, у тым ліку выдаецца польскі сертыфікат аб заканчэнні адпаведнага класа.
Многія беларусы замежжа сутыкаюцца з праблемамі адаптацыі да новага грамадства. Паўстае пытанне наладжвання быту, легалізацыі, пошуку працы і азнаямлення з асаблівасцямі жыцця ў іншай краіне.
Здаецца, што гэтыя пытанні датычацца толькі дарослых. Кажуць, што дзецям прасцей, яны хутка адаптуюцца, хутка вучаць мову, прыстасоўваюцца.
А насамрэч, дзеці проста рэдка апавядаюць бацькам пра свае цяжкасці ў школе, грамадстве. Яны не хочуць дадаваць клопатаў бацькам, якім і так складана — гэта працуе на падсвядомасці. Дзецям вельмі важная стабільнасць, бо іх псіхіка яшчэ толькі фармуецца. Чым больш навакольныя працэсы знаёмыя дзецям, тым лепш.
У такой сітуацыі добрым выйсцем для беларусаў будзе ініцыятыва са школкамі і садком «Я дома». У школе дзеці вучацца паводле польскай праграмы. Падчас навучання дзеці засвойваюць тры мовы: беларускую, польскую і ангельскую — такім чынам у іх фармуецца полілінгвальнае мысленне, што таксама дадае гнуткасці ў розуме, творчасці і ўпэўненнасці ў сабе.
Беларускія дзеці ў такім выпадку адчуваюць сябе ўпэўнена, нават нягледзячы на тое, што знаходзяцца ў чужым грамадстве. У іх ёсць значны плюс: яны вольна валодаюць польскай, беларускай і ангельскай мовамі, яны разам і ганарацца гэтым.
Зараз школа набірае дзетак у пачатковыя і базавыя класы (1-8), а таксама ў садок. У канцы года вучні атрымліваюць афіцыйнае пацверджанне аб сканчэнні класа. Выкладанне ў школе будзе весціся адпаведна польскай праграме, адаптаванай пад беларусаў. Выкладаюцца наступныя прадметы:
1) беларуская мова;
2) польская мова;
3) ангельская мова;
4) руская мова (па жаданні);
5) музыка;
6) пластыка;
7) гісторыя;
8) грамадазнаўства;
9) прырода;
10) геаграфія;
11) біялогія;
12) хімія;
13) фізіка;
14) матэматыка;
15) інфарматыка;
16) тэхніка;
17) фізкультура;
18) адукацыя бяспекі;
19) сямейнае выхаванне;
20) этыка;
Даведацца падрабязнасці і пакінуць заяўку ў школу ці садок вы можаце па спасылцы.
Інфармацыю аб этапах і працэдурах залічэння ў школу і садок можна адсочваць у тэлеграм каналах: школа і садок.
Калі вы хочаце далучыцца да каманды настаўнікаў школы, неабходна запоўніць анкету.
Паводле прэс-рэліза