Школьныя музеі-чамаданы выставілі свае экспанаты ў Дзятлаўскім музеі

08.01.2014 У краіне

У адной з выставачных залаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея прайшла прэзентацыя міні-праекта “Чамадан сямейных традыцый і каштоўнасцяў”, над якім некалькі месяцаў працавалі школьнікі раёна.

Гэта другі па ліку этап раённага доўгатэрміновага сумеснага праекта “Музей у чамадане”, распрацаванага ў межах раённай праграмы выхавання школьнікаў. Яго на працягу 2012-2015 гадоў рэалізуюць музей і аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.

Шмат цікавых экспанатаў прадставілі школьнікі ў сваіх чамаданах-музеях.

Напрыклад, у чамадане Гезгалаўскай сярэдняй школы змясціліся такія экспанаты, як “Зборнік арыфметычных задач” І. Верашчагіна, 1905 года выдання, “Практычныя практыкаванні ў алгебры” А. Больмана, 1865 года выдання, альбом фотаздымкаў. А чамадан сямейных каштоўнасцяў СШ №3 г. Дзятлава прадставіла сям’я Шавель. Самае каштоўнае тут — “Евангелле ад Мацвея” 1891 года выдання, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне па жаночай лініі. У іншых чамаданах-музеях таксама было шмат цікавых і старых экспанатаў.

Сямён САВАНЕЦ,   region4.by  

 

Тэгі: ,