“Школа Ранняга Развіцця” запрашае дзетак у беларускамоўную групу

Школа Ранняга Развіцця Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці (вул.Макаёнка, д. 12) запрашае дзетак ў “Школу Ранняга Развіцця”. Накірункі дзейнасці дзіцячага гуртка:

• Выяўленчая дзейнасць
• Экалагічнае выхаванне
• Агульнапсіхалагічнае развіццё (логіка, развіццё мыслення, увагі, памяці, камунікатыўныя гульні)

Беларускамоўныя групы для дзетак 3-4 год займаюцца двойчы на тыдзень ў сераду і пятніцу у 17-00 і 17-35 . Для дзетак 3-4 год заняткі працягласцю 35 хвілін. Групы па 5-8 чалавек. Таксама існуюць гурткі для дзетак 4-5 год.

ЗАНЯТКІ БЯСПЛАТНЫЯ!!!

Кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна тэл. + 375-29-569-34-24 (запіс у кіраўніка)

Тэгі: