Напярэдадні старога новага году, 12 студзеня, у адным з дзіцячых дамоў Мінска было праведзенае шоў беларушчыны.
Святочны настрой для дзяцей ствараў Dj адраджэння Юльян, пераапрануты ў касцюм Санта-Клауса. Упершыню на віктарыне ўдзельнікі адгадвалі сімвалы беларускасці, выяўленыя на адным з плакатаў кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Пераможцы атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і прайшло шоў беларушчыны.