• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.09.2021 | Грамадства

Шпакоўня ці труна для птушанят? Як не памыліцца пры пакупцы

Домікі для птушак варта вешаць увосень, тады вясной іх лепш займаюць птушкі. Зараз у асартыменце універмагаў і крам гаспадарчых тавараў можна ўбачыць прыгожыя шпакоўні і сінічнікі. На жаль, часам за прыгажосцю хаваецца нядбайнасць вытворцы, і птушыны домік можа ператварыцца ў брацкую магілу для птушанят. Як пазбегнуць фатальнай памылкі, тлумачыць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).

— Купляючы шпакоўню або сінічнік, трэба пераканацца, што пярэдняя сценка знутры шурпатая, а не гладкая, — раіць дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі. — Яна не павінна быць выгаблеваная, і тым больш не павінна быць пакрыта лакам. Гэта трэба для таго, каб подлеткі маглі ўскараскацца да адтуліны-лятка па сценцы. Калі сценка будзе гладкай, яны будуць саслізгваць і апынуцца ў пастцы, дзе могуць і загінуць, калі бацькі страцяць надзею дачакацца іх вылету і перастануць карміць.

Гладкие внутри скворечники в ассортименте беларусских магазинов. Фото Вадима Прокопчука.jpg
Гладкія ўнутры шпакоўні ў асартыменце беларускіх магазінаў. Фота Вадзіма Пракапчука

З гэтай жа прычыны домікі для птушак трэба вешаць так, каб яны віселі не вертыкальна, а крыху пад нахілам ад ствала дрэва, бо па стромай сценцы птушанятам караскацца складаней. Дарослыя пры наведванні дамка актыўна выкарыстоўваюць крылы, а ў птушанят такога спрыту яшчэ няма. Не спадзявайцеся на птушак: яны не заўсёды самі могуць выбраць правільны домік. Увесну канкурэнцыя за дуплы вельмі вялікая, а многім птушкам іншага шанцу загнездаваць можа і не выпасці.

Неправильный скворечник. Скриншот из Интернет-магазина 2.jpg
Няправільны шпакоўня. Скрыншот з інтэрнэт-крамы

Яшчэ адна распаўсюджаная памылка пры вырабе шпакоўняў — гэта палачка пад лятком. Яна не патрэбная. Калі вы купілі шпакоўню з такой палачкай, лепш яе спілаваць. Птушкам, якія паселяцца ў дамку, яна без патрэбы, а вось драпежнікам можа стаць прысадай, ім будзе лягчэй дастаць насельнікаў доміка.

Ляток у доміку павінен быць як мага вышэй да даху: некаторыя птушкі не зоймуць неглыбокі домік, а калі хтосьці і зойме — птушанят з дамка лёгка дастануць не толькі каты, але і воранавыя птушкі. Не набывайце домікі з лятком пасярэдзіне пярэдняй сценкі.

Неправильный скворечник. Скриншот из Интернет-магазина.jpg
Няправільны шпакоўня. Скрыншот з інтэрнэт-крамы

Не купляйце домікі з ДВП, ДСП, фанеры — яны недаўгавечныя, дэфармуюцца, вылучаюць таксіны. Тонкая сценка не абараняе кладку і вывадак ад холаду, а ў гарачае надвор’е яны могуць загінуць ад спёкі. Выбірайце домікі, якія зроблены з дошак таўшчынёй 1,5-2,5 см.

Калі хочаце, каб кватаранты вашай хаткі збіралі насякомых на вашым участку — вешайце на дачы сінічнікі. Шпакі ў адрозненне ад сініц могуць жыць калоніямі, але насякомых збіраюць за сотні метраў ад гнязда.

Запомніце гэтыя простыя правілы і падзяліцеся са сваімі знаёмымі!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 11.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 11.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 11.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 11.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне
  • 11.06 — 15.06Выстава «Я хачу дадому» ў Вільні

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип