Xraytours — інавацыйная платформа, якая з дапамогай 3D-мадэлявання і тэхналогій дапоўненай рэальнасці (AR) аднаўляе страчаныя архітэктурныя помнікі краіны.
Карыстальнікі платформы маюць унікальную магчымасць апынуцца ў мінулым, блукаць па вуліцах старажытных гарадоў і ацаніць веліч архітэктуры мінулых стагоддзяў.
«Мы ствараем дакладныя рэканструкцыі, якія вяртаюць да жыцця спадчыну, што знікла з рэальнага свету. Гэты праект ня толькі адраджае гістарычныя аб’екты, але і надае ім новае жыццё ў віртуальнай прасторы, даючы магчымасць даследаваць іх як ніколі раней», — адзначае каманда праекта.
Кожны жадаючы можа наведаць сайт Xraytours, пратэставаць платформу і нават зрабіць фота з адноўленымі будынкамі праз AR.