• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.11.2017 | Гісторыя

Што адбывалася на гэтым тыдні? Пралетарыі, “Мотавела” і зноў музеі

Новы тыдзень – новыя старонкі ў гісторыі. Мы зноў вяртаемся да даследавання таго, што ж цікавага адбывалася ў гэтыя даты. Гэты тыдзень адметны Чырвоным Кастрычнікам, “Мотавела”, музеямі і… але пра ўсё па парадку!

 6 лістапада адбыліся дзве падзеі, якія, можа, і не самыя яскравыя, але адыгрываюць сваю ролю і сёння. Найперш вяртаемся да канца Другой сусветнай вайны, у 1945 год. Менавіта тады адкрыўся завод, чыя вытворчасць хоць раз, але была ў кожнай беларускай сям’і. Гэта ровары і мотаролеры вытворчасці мінскага “Мотавела”, які існуе і сёння, нягледзячы на шэраг праблем.

 Другая падзея адбылася нашмат пазней – у 1987 годзе. І гаворка зноў пра музей, пра якія мы паспелі шмат паразмаўляць на мінулым тыдні. Гэтым разам адкрыўся Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры!

Гісторыя не чакае і плыве далей, да 7 лістапада. Тут не трэба доўга думаць – Кастрычніцкі бальшавіцкі пераварот, які для пэўнай колькасці людзей дагэтуль нясе ганаровае слова “Рэвалюцыя”. У любым разе, як бы хто ні ставіўся да гэтай падзеі, менавіта прыход бальшавікоў да ўлады адыграў велізарную ролю ў далейшай гісторыі Беларусі, якую мы адчуваем і цяпер. Пытанне толькі адно – ці была гэтая роля добрай/дрэннай? Правільнага адказу мы тут, на жаль, не знойдзем. А зараз нам застаецца толькі на секунду дакрануцца да духу таго часу, для чаго можна паслухаць “Рабочую марсэльезу”

Але вось і 1933 год. Бадай кожны мінчук ці госць сталіцы бачыў гэты будынак, які ўжо колькі разоў быў сімвалам дыктату ў Беларусі. Мы гаворым аб адкрыцці таго самага Дома ўрада.

Час перагортваць чарговую старонку. На календары 8 лістапада. Тут нас зноў сустракаюць адкрыцці даволі значных у Беларусі ўстаноў. Гэтым разам…

1929 год – Мінскі завод медычных прэпаратаў пачаў сваю працу. Дасёння мы купляем яго вытворчасць, але наша вам пажаданне – няхай вам пашчасціць увогуле не карыстацца лекамі!

Роўна праз 10 гадоў, у 1939-м, адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя, якая з 1957-га нам вядомая як Нацыянальны мастацкі музей, які дагэтуль радуе цікавымі экспазіцыямі і выставамі.

Ну і, канечне, нельга забывацца пра нараджэнне вельмі значнай асобы ў гісторыі сучаснай Беларусі – Вацлава Ластоўскага. Нарадзіўся ён у 1883 годзе. Калі хто не ведае, то Вацлаў Ластоўскі – беларускі палітычны дзеяч, пісьменнік і навуковец. Менавіта ён моцна паўплываў на выхад тагачасных беларускіх газет, браў удзел у абвяшчэнні БНР, сябра Літоўскай Тарыбы і не толькі. Пісаць пра яго дасягненні і жыццёвы шлях можна вельмі доўга, але канец яго жыцця, на жаль, трагічны – расстрэл бальшавікамі.

9 лістапада. У гэты дзень гісторыя мае ўсяго адну цікавую і важную падзею. У гэты дзень у 1512 годзе Францішак Скарына стаў доктарам медыцынскіх навук. Адбылося гэта за мяжой, у Падуі.

І вось 10 лістапада. “Наша Ніва” пачала выходзіць у Вільні. Гэта было ў 1906 годзе. Столькі гадоў прайшло, але газета не памірае, дагэтуль жывучы ў чарговай рэінкарнацыі і іншым фармаце. Час ідзе, а пэўныя сімвалічныя рэчы застаюцца.

Так мы дайшлі да 11 лістапада. І тут ужо радасна сказаць: да Новага года засталося ўсяго 50 дзён! У гэты дзень у 1918 годзе нарэшце скончылася адна з самых бяздушных і крыважэрных войнаў сусвету – Першая сусветнаяй, якая прынесла шмат стратаў тэрыторыі і народу сучаснай Беларусі. Дарэчы, у Мінску на дадзены момант існуе ўсяго адзін мемарыял-могілкі ахвярам той вайны. Знаходзіцца ён недалёка ад Камсамольскага вадасховішча. Вось яе ён выглядае.

Але гэта не адзіная важная падзея. У 1988 годзе партыя БНФ прыняла адозву “Да беларускіх грамадзян”, дзе акрэсліла сваю палітычную пазіцыю. Фронт заявіў, што “падтрымлівае распачатую найлепшымі сіламі КПСС перабудову грамадства на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму”, “выступае за дэмакратыю… супраць манаполіі ўлады бюракратычных сіл”, “за рэальны суверэнітэт Беларусі, абвешчаны Канстытуцыямі БССР і СССР”, “за падпарадкаванне эканомікі інтарэсам чалавека, за сацыяльную справядлівасць, за непарушнасць правоў чалавека, за прававую дзяржаву, за экалагічна чыстую Беларусь, за адраджэнне і дзяржаўнасць беларускай мовы”.

 

Цягнік гісторыі няспынна нясе нас да канца тыдня – 12 лістапада. Тут заканчваецца Віцебскае паўстанне, што пачалося ў 1623 годзе. Сутнасць паўстання простая: удзельнікі выступалі супраць жорсткага насаджэння ўніяцтва ў рэгіёне. Паўстанне перамагло, архіепіскап Ясафат Кунцэвіч быў забіты, яго дом – разрабаваны і спалены. Але і наступствы для паўстанцаў аказаліся жорсткімі. Каралеўскія камісары Рэчы Паспалітай пазбавілі Віцебск Магдэбургскага права, асноўных удзельнікаў пакаралі смерцю.

 

Багдан Сакалоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип