Што будавалі немцы ў СССР і хто стварыў аўтамат Калашнікава?

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.

«Tryzub i Pahonia»

Што ў СССР будавалі «нямецкімі рукамі»? ГЭС, дарогі, прадпрыемствы, фабрыкі, раёны Менска, Кіева, Новасібірска і Масквы... Навошта Маскве нямецкія вучоныя: Хуга Шмайсер, Вернер Грунэр ды іншыя? Да чаго тут ракетныя праекты, атамная бомба і аўтамат Калашнікава? Фельдмаршал Фрыдрых Паўлюс, Эвальд фон Клейст, ас Люфтваффэ Эрых Хартман — што з імі стала? Нязручная для СССР гісторыя пра нямецкіх палонных — у нашым відэа.