Да заканчэння навучальнага года ў беларускiх школах засталося каля двух месяцаў. Як паведамiлi журналiсту “Звязды” ў Мiнiстэрстве адукацыi, выпускныя экзамены за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi пройдуць у гэтым годзе ў перыяд з 1 па 12 чэрвеня.
Апошнiя званкi для навучэнцаў ІХ i ХI’ класаў мiнiстэрства рэкамендуе правесцi 29 мая. Для ўсiх астатнiх школьнiкаў навучальны год завяршаецца 31 мая. 14 чэрвеня ў краiне распачнецца цэнтралiзаванае тэсцiраванне, з улiкам гэтай акалiчнасцi выпускныя вечары для адзiнаццацiкласнiкаў рэкамендуецца правесцi 11 цi 12 чэрвеня. Тэкст цалкам.