• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.12.2022 | «Музыка»

Што паслухаць са свежай беларускай музыкі. Частка 2

Зрабілі для вас падборку цікавых рэлізаў, якія адбыліся ў беларускіх музыкаў за восень. Рэлізаў атрымалася шмат. Сёння дзелімся другой часткай нашай падборкі. А першую частку глядзіце тут.


247.jpg
Крыніца: gamerwall.pro

1. Puaro, сінгл «Хвалi»

248.jpg

У Puarо выйшаў новы сінгл «Хвалi» па-беларуску на верш паэткі Насты Кудасавай. «Песня пра пошукі сэнсу жыцця і тое, як усе людзі прагнуць дакрануцца да чагосьці невымоўнага, і растварыцца ў прасторы і часе. Але нават такія магутныя свяцілы як зоркі, не ў праве быць несмяротнымі».

Паслухаць можна тут.

2. Palina, сінгл «Земля горит»

249.jpg

«Я спакавала ў гэтай песні думкі, якія мелі для мяне вага і сілу ў апошні год. «Калі зямля гарыць, стань халоднай ракой, шукай сваіх, даганяй час, вяртайся дамоў», калі сцісла. Вельмі няпроста, асабліва цяпер, па-сумленнаму не баяцца жыць, таму дзесьці паміж гэтымі радкамі я спрабую знайсці апору ці нешта, з дапамогай чаго я змагу пераадолець страх і не забуду, што жыццё ёсць цуд, яно адно і яно пераможа», — напісала музыка.

Паслухаць можна тут.

3. Кавер на вядомы трэк Піта Сігера «Кветкі» ад міжнароднага праекта «СлухацьЎнавушніках»

«... гэта адбылося. мы працавалі над гэтым трэкам паўгода. гэта быў цуд і нешта такое, што немагчыма апісаць. улічваючы, што мы ўсе жывем у розных краінах, што паміж намі — тысячы кіламетраў, мы зрабілі гэта разам», — напісаў Барыс Штэрн.

У стварэнні кавера «Кветкі» задзейнічаны Ірэна Катавіцкая (вакал), Уладзімір Пугач (вакал), Барыс Штэрн (вакал, сінтэзатары, аранжыроўка), Канстанцін Гутман (віяланчэль, аранжыроўка, мастэрынг).

У кліпе выкарыстоўваліся малюнкі з выставы фундацыі FreeShop Fundacja «ŻYVI».

СлухацьЎнавушніках — міжнародны праект, які з’явіўся ў Ізраілі ў сярэдзіне 10-х. Першы альбом быў зроблены на рускай мове разам з лэйблам «SunWoofer» у 2015 годзе.

Тады удзел у праекце прымалі музыкі з Ізраілю, Беларусі ды ЗША. Асноўную працу зрабілі Барыс Штэрн, Андзій Граф і Леанід Нарушэвіч. Але ж другой кружэлкі ў гэтым складзе не атрымалася. У 2020 склад удзельнікаў абнавіўся і да Штэрна далучыліся Ірэна Катвіцкая (Ізраіль), Канстанцін Гутман (Германія) і Уладзімір Пугач (Беларусь-Польшча) як спешыал гэст-стар. Зараз гурт «СлухацьЎнавушніках» працуе над новай кружэлкай цалкам на беларускай мове.


4. LEAR, сінгл «Меланхолія»

Новы сумны трэк дадала ў скарбонку сваёй творчасці маладая спявачка Валерыя Суравіцкая.

«Шмат каму з нас вядомы стан апатыі і меланхоліі, пра гэта я і распавядаю ў песні. У трэку ёсць радок «Я не тая, што была раней». Зараз яго можна ўспрымаць буквальна, бо змяніла колер валасоў», — каментуе рэліз спявачка ў сваім Іnstagram.

5. «Мёртвый Брат», сінгл «Вочы Бачылі»

На беларускай музычнай сцэне з’явіўся новы праект — «Мёртвый Брат». Яго лідар — Антон Прахожы, вядомы па гуртах «Рэтро Электро» і «Водосточные Ліліі». Цяпер жа ён прэзентуе цалкам аўтарскі твор.

«Гэтая песня стала для мяне доказам, што я магу і абавязаны нават развіваць свае беларускамоўныя лірычныя навыкі. Гэты першы твор з цыкла трэкаў пра тое, што я бачыў і чуў за гэтыя некалькі гадоў. Наступны будзе ЕР, які павінен выйсці да канца года», — дзеліцца планамі Антон Прахожы.


6. Сhornabrova, альбом «Sarmatyja»

250.jpg

Альбом Sarmatyja ў выглядзе монаспектаклю з’явіўся на базе тэкстаў Марыі Мартысевіч. Кожны з трэкаў — гэта гучнае выказванне і рэакцыя беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай на актуальныя падзеі. Сhornabrova — прадстаўніца эксперыментальнаё сцэны, яе музыка — гэта эклектыка стылей: яна спалучае дарк-хоп, фальклор з электронікай, якія ўдала дапаўняе моцнымі тэкстамі.

7. «Ня Варта», сінгл «Поплеч»

Нечакана для самога гурта ў «Ня варта» выйшаў новы сінгл з назвай «Поплеч».

«Ня Варта» — эксперэментальны punk-rock калектыў, заснаваны ў 2011г. у горадзе Мазыр. Трэк гурта «Поплеч» — рэфлексія наконт актуальных падзеяў, аформленая ў характэрнай для музыкаў стылістыцы. Усім аматарам жанру абавязкова зрэзануе.


8. Minimara, сінгл «Жаль»

251.jpg

Minimara — малады эксперыментальны фолк-дуэт з Мінска — прэзентаваў свой першы сінгл «Жаль». Трэк гучыць загадкава, цікава, актуальна, аматарам эксперыментаў з фолкам, нетрывіяльных аранжыровак ды народнага вакалу праца прыйдзецца даспадобы.

Паслухаць можна тут.

9. Bayski, «Піт — стоп»

Магчыма, вы ніколі не чулі гэтага хлопца, але ёсць адчуванне, што ён неаднаразова з’явіцца ў нашай інфапрасторы. Новы трэк выканаўца гучыць у лепшых традыцыях Макса Барскіх ці вельмі блізка да падобнай стылістыкі, але значна круцей, бо па-беларуску.


10. Няміга & Алесь Чумакоў, «Вяртайся Дамоў»

Вынік супрацы гурта «Няміга» з беларускім музыкам, гусляром Алесем Чумаковым. Хто паслухае, той зразумее пра што песня. Яе актуальны тэкст, кранальнае музычнае аздабленне не пакідаюць абыякавым.


11. Drygva, сінгл «Танець чаклуна»

Трэк прыйдзецца даспадобы аматарам беларускага фолк-металу. Гэтым разам гурт здзівіў слухачоў тэкстам па-украінску. А ў астатнім, як заўжды, гучыць драйвова, якасна, у межах абранай гуртом стылістыкі.


12. Zakon Guka, сінгл «Prauda»

«Жыццё — што гэта, калі не своеасаблівы бой? Мы падбіраем паролі, каб разгадаць яго сэнс. Шчасце, страх, роспач, натхненне... Але менавіта праз палітру адчуванняў мы пазнаем Праўду жыцця. Далучайся да нас на шляху спазнання!» — запрашае ў падарожжа з дапамогай свайго трэка гурт на сваёй старонцы ў instagram.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип