• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.11.2022 | «Музыка»

Што паслухаць са свежай беларускай музыкі. Частка 1

Зрабілі для вас падборку цікавых рэлізаў, якія адбыліся ў беларускіх музыкаў за восень.


Iva Sativa, сінгл «Дзікунка».

Насамрэч, сінгл «Дзікунка» выдадзены спявачкай напрыканцы лета, але ж без Івы ў падборцы сучаснай беларускай музыкі нам нікуды. У адносна свежай працы пачуем, як элементы фолка ў амаль роўных прапорцыях удала спалучаюцца з хіп-хопам, што характэрна для творчасці выканаўцы. Увогуле Іва радавала слухача сістэмнасцю і якасцю працы ў гэтым годзе, пачынаючы ад своечасовых рэлізаў трэкаў і відэа на іх, сканчваючы жывымі выступамі як у сталіцы, так і ў рэгіёнах.

Аkute, альбом, «Напалову тут».

DMtge_SMM1sMvT_370x370.jpeg

Напалову тут ўжо шосты альбом Аkute. Ён уражвае цікавым гучаннем, эмацыйна чапляе хістаннямі настрою ад лірыкі да больш яскравых пачуццяў. Магчыма гэта самы запамінальны альбом гурта, які арганічна спалучае ў сабе як класічны рок, так і сумежныя жанры. Хлопцы працягваюць эксперыментаваць з гучаннем і стылямі, але гэта застаецца ўсё тым жа пазнавальным стылем Акутаў.

РСП, сінгл «Ровар».

Сінгл «Ровар» гучыць вельмі характэрна для творчасці РСП, тут сумная іронія аб навакольным свеце — асноўная фішка тэкстаў гурта, аздобленая сакавітай «трасянкай», спалучаецца з рокавымі матывамі. Рэліз вельмі блізкі ўсім, хто быў вымушаны эміграваць з краіны цягам апошніх год.

Naviband, сінгл «Печаль».

lWFRT_V8NdK7h6_370x370.jpeg

«Наві» выдаліі першы за доўгі час сінгл на рускай мове пад назвай «Печаль». Трэк мінімалістычны, цалкам адпавядае характарнай для гурта стылістыцы якаснай беларускай поп-музыкі. Усім, хто любіць прыгожыя, сумныя балады рэліз прыйдзецца даспадобы. Паглядзець кліп на трэк можна тут.

Піт Паўлаў, альбом «Zbroja. Zołata. Kabiety».

xTrZo_QQvUFNwU_370x370.jpeg

14 лістапада адбылася прэм’ера на стрымінгах альбома Піта Паўлава «Zbroja. Zołata. Kabiety». Сольны альбом музыкі складаецца з 13 трэкаў, якія прысвечаны прыгодніцкім гісторыям з аўтабіяграфічных твораў Сяргея Пясецкага. Менавіта раманы Пясецкага натхнілі Піта Паўлава на напісанне тэкстаў для сваёй сольнай працы.

Nochy, сінгл «Праз ціхі акіян».

Гурт «Nochy» прыхільнікі называюць новым подыхам у беларукай музыцы. Апошнія трэкі, напісаныя паводле вельмі актуальных перажыванняў, музыкі стварылі па-беларуску, атрымалася кранальна і вельмі трапна адносна пачуццяў, якія перажывае вялікая колькасць людзей апошнім часам. У кастрычніку музыкі выпусцілі кліп на песню «Любоў», а напрыканцы лістапада сінгл «Праз ціхі акіян».

Aureli, міні-альбом «2 дні і 2 ночы», сінгл «Нібыта».

Аматарам індзі-рока варта звярнуць увагу на выканаўцу Aureli, у якога напачатку восені выйшаў EP «2 дні і 2 ночы». «Увосень халады паступова бяруць сваё. Але я прапаную ўзгадаць сонечныя летнія дзянькі і акунуцца ў цёплае гучанне новых песень. Яны пра тыя моманты, якія мы імкнемся захаваць і да якіх вяртаемся. Яны пра ўтульнае, цёплае і мілае сэрцу. Зрэшты, паслухайце — і вы зразумееце», — піша музыка з нагоды рэлізу свайго EP.

А свежы сінгл выканаўцы мае назву «Нібыта». «У гэтай песні я спрабаваў перадаць пачуццё трывогі, якая паступова, але няўхільна нарастае. Пачуццё, калі ты не можаш заснуць ноччу, бо не ведаеш, што будзе заўтра. Страх і няўпэўненасць, якія могуць раптам знерухоміць цябе ў пэўны момант...», — піша пра свой рэліз музыка.

Аляксандр Ясінскі, альбом «Hlybini».

ab67616d0000b27313b26fbebb053e5007c4facb.jpg

30 верасня беларускі баяніст Аляксандр Ясінскі выпусціў свой першы сольны альбом, які называецца «Hlybini». 10 атмасферных кампазіцый, інспіраваных філасофіяй падарожжаў, музыка запісаў на сваёй хатняй студыі ў Празе, дзе ён жыве і працуе з 2011 года. Новая кружэлка нарэшце прэзентавала Ясінскага як саліста.

«Мае рэлізы выходзілі даўно, але гэта ўсё былі гурты», — тлумачыць удзельнік праектаў Razam, Shum Davar, Iva Marešová, Bosae Sonca і шматлікіх іншых. «Я доўга думаў, якім чынам гэты альбом запісваць — уласныя творы, каверы ці 50 на 50. Спыніўся на ўласных». Першыя запісы Ясінскі зрабіў у 2019-ым, а праз тры гады музыкант ужо шукаў выдаўцоў. Альбом «Hlybini» выйшаў на англійскім лэйбле Riverboat Records.


На трэк «In Freedom and Dignity», які быў запісаны з зоркамі арт-року — гітарыстам Ройнэ Столтам (Roine Stolt) і бубначом нямецкага паходжання Марка Мінеманам (Marco Minnemann). Мастак і музыка Андрусь Такінданг зрабіў анімаваны відэакліп.

Gregory Neko, альбом "Emergent Drama".

Варты ўвагі рэліз для аматараў электроннай музыкі: ад тэхна да драм-н-бэйса, электроншчына эксперэментальна і нечакана спалучаецца тут з саксафонам. Матэрыял можа падацца яшчэ сыраватым, але ўсё кампенсуецца творчым падыходам і густоўным спалучэннем музычных рашэнняў у межах абранай стылістыкі. Апроч альбому раім паслухаць трэк Рыгора Харанэка з Валерыяй Валадзько «Пахне чабор».

J:МОРС, сінгл «Вiкторыя».

Вядомы беларускі гурт J:МОРС выдаў лірычны трэк з назвай «Вікторыя». Тэкст і музыка належаць аўтарству саліста гурта Уладзіміру Пугачу. «Чым больш зла і несправядлівасці выпадае на нашу долю, тым больш мы прыціскаемся адзін да аднаго. Тым ярчэй нам падаецца святло ў канцы шляху. Тым мацней мы спадзяемся і верым у каханне. Пра гэта мы маўчым. Пра гэта мы гаворым адзін з адным. Аб гэтым і спяваем... Песня «Вiкторыя» – яна пра боль, страту, але, разам з тым, пра блізкасць, надзею і моц светлых пачуццяў», – апісвае Уладзімір Пугач гэтую песню.

Groovestone, сінгл «Лістапад».

«Гэты трэк прысвечаны маладому мастаку, жыццё якога нечакана абарвалося адным восеньскім днём. Нават калі ў чалавека шмат ідэй і творчых планаў, шмат энергіі і часу, каб іх рэалізаваць, шмат блізкіх і сяброў, адзін нечаканы момант можа ўсё змяніць. Кожны з нас, хаця бы раз у жыцці, страчваў блізкага чалавека, сваяка альбо сябра. Але яны будуць існаваць, пакуль застаюцца жывымі ў нашай памяці, у нашых думках», —каментуюць свой рэліз музыкі. Да песні гурт выдаў прыгожы маляваны кліп.

Groovestone створаны ў 2020 годзе, калі чацвёра мінскіх музыкаў сабраліся, каб выконваць свае любімыя хіты эпохі гранжу. Наступным этапам у жыцці гурта стала напісанне ўласных кампазіцый. Зараз музыкі цалкам сканцэнтраваныя на падрыхтоўцы першага міні-альбома.

Віктар Сямашка, альбом «Ad mora da».

a4122553616_10.jpg

Музыка і паэт Віктар Сямашка выклаў другі Net-bonus да новай кнігі вершаў. Рэліз складаецца з 4 сегментаў:

— сольныя імправізацыі на духавых, запісаныя на берагох Чорнага і Балтыйскага мораў ды паміж імі, у віленскім Зарэччы;
— фотаздымкі, зробленыя падчас гэтых гукасесіяў;
— кліп, зняты на Куршскай касе;
— тэкст — серыя вершаў «Ad mora da».

Аўтар сведчыць: «У верасні-кастрычніку 2011 года давялося праехаць у літаральным сэнсе «ад мора да мора» па маршруце Ніда — Крым праз Вільню. Матэрыял, зафіксаваны падчас гэтае «экспедыцыі», набыў мультымэдыйную форму. Апрацоўка і упарадкаванне запатрабавала вялікага часу — па сутнасці, чвэрці жыцця».

Спампаваць альбом з усімі апісанымі матэрыяламі можна тут.

The Superbullz, сінгл «Šlach damoŭ».

313350554_3252813851700991_9085737296673948381_n.jpg

Алесь-Францішак Мышкевіч з камандай парадавалі прыхільнікаў сінглам «Šlach damoŭ». Што тычыцца гучання, варта адзначыць якасную аранжыроўку, шчыльнаcць гучання, заўважаецца змена стылю гурта, заігрыванне ў альтэрнатыву накшталт Nickelback, але па-свойму. Трэк абавязкова зрэзануе тым, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь цягам апошніх гадоў.

Працяг будзе.

П.Ж., budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип