Што такое «спадчына» і як выглядае добрая рэстаўрацыя?

Гісторык, доктар гуманітарных навук Сцяпан Стурэйка разважае на гэтыя тэмы ў новым выпуску падкаста «Утульны горад».


photo_2022-07-24_19-03-42.jpg

• Што такое культурная спадчына?

• Як выглядае добрая рэстаўрацыя?

• Калі будынак лепей пакінуць у руінах?

• Чаму знішчылі Фару Вітаўта?

• Чаму рэстаўрацыя Старога замка выклікае так шмат дыскусій?

• Ці варта спрачацца пра аб’екты спадчыны ў сацыяльных сетках?

• Чаму спадчына — гэта не толькі фізічныя рэчы?

«Рэстаўраваць ці пакінуць у руінах: што рабіць з гарадской спадчынай?» — галоўная тэма другога выпуску падкаста «Утульны горад». Яго госць — гісторык і культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка, рэдактар нядаўна выпушчанага ў Вільні альманаха «Ctrl+S», прысвечанага еўрапейскім перспектывам культурнай спадчыны Беларусі.

«Утульны горад» — гэта новы аўдыяпраект, які прэзентуе размовы з актывістамі і навукоўцамі на тэму стварэння прывабнага гарадскога асяроддзя. Урбаністычныя пытанні разбіраюцца на прыкладзе Гродна.

Чытайце яшчэ: 

«Ctrl+S»: што ёсць спадчына беларусаў і як яе захаваць. Сцяпан Стурэйка — пра новыя трэнды ў працы з гістарычнымі артэфактамі