Што трэба, каб у садку зьявілася беларускамоўная група?

У менскім раёне мікрараёне Сухарава арганізоўваюць беларускамоўную рознаўзроставую групу ў дзіцячым садку. Тэкст цалкам.

Рашэньне аб стварэньні групы прымаецца мясцовымі ўладамі – упраўленьнем адукацыі – штогод у красавіку. Таму заявы аб стварэньні беларускай групы трэба туды падаць да гэтага часу. Усе зацікаўленыя могуць зьвярнуцца да Дар’і Каткоўскай па тэлефоне 395 73 99 ці напісаць ёй на адрас apalonik@gmail.com.