• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
12.07.2022 | Гісторыя

Што такое псалма і калі з’явіўся арган пры набажэнстве? Шукаем карані музычных царкоўных суправаджэнняў разам з «Будзьма!»

Музыка суправаджэння набажэнстваў можа быць названая музыкай толькі ўмоўна. Пра музыку як з’яву свецкую ўяўленне пачало складацца ў грамадстве толькі за часамі позняга Адраджэння, займела шырокі распаўсюд толькі ў часы Барока. Budzma.org распавядае пра гісторыю царкоўнай музыкі, яе карані і развіццё на пачатковых этапах.


258230.p.jpg

Што такое псалма і адкуль яна ўзялася?

Найстаражытнейшым жанрам царкоўнай музыкі з’яўляецца псалма. Гэты жанр запазычаны першымі хрысціянамі ў іўдзеяў — спевы ў іх былі часткай храмавага рытуалу. Псалмы перакладалі на лаціну і грэцкую мову, выконвалі іх ва ўнісон, але, у адрозненне ад іўдзеяў, хрысціяне не выкарыстоўвалі музычныя ці калямузычныя інструменты і выконвалі песнапенні без выражэння эмоцыяў, нібы хорам чыталі псалму.

Разам з тэкстамі псалмоў гэтую манеру выканання атрымала ў спадчыну і літургія. У Заходняй Еўропе ў VIII–IX стагоддзях склаўся стыль спеваў, названы «грыгарыянскім» у гонар папы Грыгорыя I. Гісторыкі лічаць, што яго аўтарству належыць значная частка рымскай літургіі.

Gregory_the_Great_with_the_Holy_Spirit.jpg

Аднагалосае грыгарыянскае песнапенне строга прадугледжвала пэўныя ступені распеву для розных частак літургіі: рэчытатыў, распевы, напеўнасць. Манера ж выканання павінна была быць строгай і стрыманай, з плаўнымі пераходамі, якія паступова ўзвышаліся і сцішваліся.

Распевы строга падпарадкоўваліся пэўным правілам

Распеў мусіў строга падпарадкоўвацца таму ці іншаму тэксту і ён вызначаў рытміку. У харавым песнапенні прысутнічалі выключна мужчынскія галасы і падзяляліся на два тыпы выканання: «Антыфон» — чаргаванне двух хораў і рэспансорнае выкананне — спевы саліста з чаргаваннямі харавых рэплікаў. Аснову для заходняга і ўсходняга хрысціянскага набажэнства заўсёды складалі біблейскія тэксты. Паступова да іх дадаваліся адмыслова напісаныя новыя часткі тэксту. Дадатковыя тэксты былі ананімнымі, хутчэй за ўсё, імёны аўтараў не захаваліся.

Музычнае афармленне доўгі час таксама было ананімным, можна сказаць, калектыўным, бо яно пастаянна абнаўлялася, перапрацоўвалася і ў выніку ўніфікавалася.

96837_or.jpg

Грыгарыянскі спеў, дзякуючы развіццю і ўдасканаленню, ужо ў ІХ стагоддзі стаў асноваю ранняй формы царкоўнага шматгалосся, так званага «арганума», які ў далейшым выціснуў грыгарыянскі спеў.

Калі з’явіўся арган пры набажэнстве і чаму яго не прыняла праваслаўе?

Да XII стагоддзя «арганум» развіваўся ў трох- і чатырохгалоснай формах, потым перайшоў у больш складаныя формы. На іх аснове ў XIII–XIV стагоддзях пачалі развівацца буйныя формы харавой царкоўнай музыкі, такія як імша.

picture1.png

У Заходняй і Цэнтральнай Еўропе з ХІ стагоддзя павольна, пачынаючы з галоўных храмаў буйных гарадоў, пачаў распаўсюджвацца продак аргана, разам з ім у царкоўную музыку прыходзяць і іншыя музычныя інструменты, якія былі строга рэгламентаваныя царквой. Гукі аргана надавалі ўрачыстасці пэўным часткам набажэнства.

233137_intext.jpg

Усходняе хрысціянства не прыняла гук аргану, лічыла яго «гудзеннем» і надалей было скіраванае на выкарыстанне выключна чалавечых галасоў. У заходнім варыянце хрысціянства ў выніку ўсё ж з інструментаў застаўся толькі арган, і толькі ў XVII стагоддзі, у эпоху Барока, пачалі ўводзіцца інструментальныя творы.

АМ, Budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны

Гісторык-папулярызатар, экскурсавод, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч — ініцыятар вялікай колькасці праектаў. Ён кіраўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі

Гартаючы падшыўкі флагмана сатыры БССР, можна вызначыць цікавыя нюансы гісторыі айчыннай мадэлі летняга адпачынку, піша...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай

«Пабываўшы аднойчы на выставе Алесі Скарабагатай, вы напэўна запомніце гэтае імя. Яе карціны адрознівае яркая...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»

Вашай увазе — апошняя публікацыя з цыкла гутарак Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым. Гэтым...

Апошнія навіны

    Асоба
    «Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
    Грамадства Гісторыя
    Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі
    Культура Мастацтва
    Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай
    Грамадства Літаратура
    Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    Кіно Краіна
    Мінкульт Беларусі шукае «таленавітых маладых кінематаграфістаў»
    Культура
    Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер. Будынак пачалі рамантаваць
    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM