• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.03.2019 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Сяргей Ляпін: “Патрэбны пазітыўны вобраз драўлянай архітэктуры”

Драўляная архітэктурная спадчына – рэлікт сялянскага мінулага, з якім варта развітацца, альбо непаўторная перліна, вартая захавання і папулярызацыі? Калі другі варыянт, то як гэта зрабіць, як дамовіцца з чыноўнікамі і жыхарамі будынкаў, што хочуць ставіць пластыкавыя ралеты ці зносіць?

Сяргей Ляпін – гамяльчук, які не першы год займаецца драўлянай архітэктурай не толькі свайго рэгіёна, але і ўсёй Беларусі. Разам з камандай Сяргей каля года таму запусціў сайт drewa.by, дзе сабраныя фотаздымкі і выявы драўляных цэркваў, хатаў, гаспадарчых пабудоваў з усёй Беларусі.

Сяргей Ляпін

Сяргей Ляпін

Зразумела, сайт не вырашае ўсіх пытанняў, затое з’яўляецца ці не адзіным інфармацыйным плацдармам, які б’е ва ўсе званы: калі не звяртаць увагі на каштоўнасць нашай драўлянай архітэктуры, вельмі хутка мы можам проста страціць яе.

 

“Найлепшы культавы будынак мінулага года – драўляны!”

– Як узнікла ідэя сайта drewa.by? З чаго ўсё пачалося?

– Краязнаўцы Гомеля ўжо некалькі дзесяцігоддзяў выступаюць за захаванне драўлянай архітэктуры Гомеля. Але з кожным годам драўляных будынкаў становіцца ўсё менш і менш. І паўплываць на сітуацыю вельмі складана. Назіраючы за працэсам знікнення драўлянай архітэктуры Гомеля, я падумаў, што першачарговай справай павінныя стаць збор інфармацыі і фотафіксацыя драўляных аб’ектаў.

Дарэвалюцыйны дом з мезанінам на вул. Парыжскай Камуны ў Гомелі згарэў, пасля таго, як прастаяў некалькі год адселеным

Дарэвалюцыйны дом з мезанінам на вул. Парыжскай Камуны ў Гомелі згарэў, пасля таго, як прастаяў некалькі год адселеным

Збіраць інфармацыю вырашылі з дапамогай анлайн-пляцоўкі, на якую кожны ахвочы можа запампаваць выявы драўляных пабудоваў. Сайт дапамаглі зрабіць дызайнер Аляксей Чаранкевіч і праграміст Дзяніс Дзянісаў. Магчыма, калі-небудзь дзякуючы сайту можна будзе не толькі вывучаць драўляную архітэктуру Беларусі, але і паводле нашых крыніцаў аднаўляць ці рэстаўраваць пабудовы, шукаць аб’екты для скансэнаў.

– Ёсць стэрэатып, што драўляная архітэктура – гэта нешта вясковае, занадта простае, а мураваная акурат каштоўная. Што пра гэта думаеце?

– Гэта ўсяго толькі стэрэатып. Уявіце: нашыя продкі стагоддзямі выпрацоўвалі дызайн свайго жытла. Ліштвы з разьбянымі “каронамі”, прапільныя карнізы, дэкараваныя франтоны – гэта ўсё рабілася сваімі рукамі! Гэта ж творы ручнога мастацтва, каштоўныя гісторыяй стварэння і эксплуатацыі. Жывы народны дызайн!

Царква святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народа.

Царква святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народа.

Да таго ж у дрэве ўвасабляліся і любыя “прафесійныя” архітэктурныя стылі – ад барока да “сталінскага ампіру”. Думаю, нездарма беларуская капліца з дрэва ў мінулым годзе была прызнаная найлепшым культавым будынкам года. Гэта Царква святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых Заступнікаў беларускага народа ў Лондане. Адно шкада – гэты аб’ект узведзены не ў Беларусі і спраектаваны не беларускім архітэктарам. Мы так ужо не ўмеем. Ці пакуль яшчэ не ўмеем.

Рачны вакзал, аформлены ў стылістыцы “сталінскаму ампіру” (не існуе)

Рачны вакзал, аформлены ў стылістыцы “сталінскаму ампіру” (не існуе)

 

“Палессе не знікае за ўкраінскай мяжой”

– Ці наша беларуская драўляная спадчына нечым розніцца ад польскай, рускай, літоўскай? Якія яе асноўныя адметнасці?

– Традыцыйная архітэктура вельмі разнастайная. Яна плаўна змяняецца ад рэгіёна да рэгіёна. Традыцыі аздаблення будынкаў фармаваліся да з’яўлення сучасных межаў Беларусі. Напрыклад, працяг разьбяных традыцый Пасожжа можна шукаць на Браншчыне, архітэктура беларускага Палесся не знікае за ўкраінскай мяжой, а працяг народнай архітэктуры Берасцейшчыны і Гарадзеншчыны можна шукаць на Падляшшы.

На паўднёвым усходзе дамы аздабляліся максімальна – ліштвы з “каронамі”, разьбяныя карнізы. На Тураўшчыне асаблівую ўвагу надавалі кампазіцыі франтона, на Бярэзіне вельмі папулярнымі былі барочныя матывы ў аздабленні ліштваў, а на захадзе Беларусі дэкор акурат вельмі стрыманы.

 

“Дзіравы дах заб’е любы будынак за 5 гадоў”

– На вашым сайце сабраная вялікая колькасць драўляных аб’ектаў. Якая іх частка стаіць дагэтуль, а якая захавалася адно на здымках? Ці шмат аб’ектаў сёння ў крытычным стане і патрабуе неадкладнай дапамогі?

– Драўляная архітэктура сёння ўся ў крытычным стане, і дапамогі чакаць не выпадае. Але на сёння большасць з загружаных на сайт аб’ектаў стаіць. Як правіла, людзі загружаюць фотаздымкі, якія зрабілі зусім нядаўна: падчас вандроўкі ці шпацыру па знаёмай вуліцы. Але калі драўляны будынак стаіць сёння, гэта не значыць, што ён не будзе знесены заўтра. Таксама на сайце прысутнічае шмат архіўных фота. Ёсць і ўнікальныя матэрыялы па будынках, якія ўжо даўно страчаныя.

Дом у цэнтры Гомеля (завулак Шпітальны)

– У чым сакрэты недаўгавечнасці драўлянай архітэктуры? Гэта банальны знос, войны, пажары?..

– Канечне, войны не спрыялі захаванню драўлянай архітэктуры. Напрыклад, у час Другой сусветнай Гомель пазбавіўся большай паловы драўлянага цэнтра. Але сёння захаванасць аб’екта ў першую чаргу залежыць ад стаўлення ўласніка. Дзіравы дах прывядзе ў поўную нягоднасць любы драўляны аб’ект за 5 гадоў. У краінах з больш высокай горадабудаўнічай культурай драўляныя аб’екты захоўваюцца і выкарыстоўваюцца ў нязменным выглядзе стагоддзямі.

 

“З чыноўнікамі і ўласнікамі размаўляць вельмі цяжка”

– Як варта папулярызаваць думку пра каштоўнасць драўлянай спадчыны сярод чыноўнікаў, якім часцяком прасцей знесці, чым думаць пра захаванне? Альбо сярод жыхароў, якія зносяць ці перабудоўваюць драўляныя помнікі, што маюць ва ўласнасці?

– З чыноўнікамі-прызначэнцамі вельмі цяжка размаўляць на гэтую тэму. Захаванне асаблівасцяў горада, стварэнне ўнікальнага іміджу, выкарыстанне драўляных будынкаў для развіцця турызму – гэта незразумелыя для іх доўгатэрміновыя інвестыцыі.

Праект-прапанова квартала-скансэна для цэнтральнай частцы Гомеля

Праект-прапанова квартала-скансэна для цэнтральнай частцы Гомеля

З некаторымі гаспадарамі дамоў таксама вельмі цяжка размаўляць. Не заўсёды можна давесці, што “родныя” ліштвы з аканіцамі лепшыя за шклопакеты з ралетамі. Давесці, што другі паверх на старым доме выглядае недарэчна… Але некага пераканаць можна, таму мы і ствараем мультымедыйныя праекты, дзе даводзім каштоўнасць драўлянай эстэтыкі (ролік “Стары дом”, фільм “Бяздомны горад”).

Праект-прапанова пераноса дома з вул. Валатаўской на вул. Пралетарскую

Праект-прапанова пераноса дома з вул. Валатаўской на вул. Пралетарскую

Неабходна ствараць пазітыўны вобраз драўлянай архітэктуры, хаця б у папяровых візуалізацыях. Дзякуючы збору сродкаў і працы валанцёраў можна дапамагаць зацікаўленым гаспадарам рабіць рамонт будынкаў, рэстаўраваць фасады дамоў. Усё магчыма!

– Ці рэальна захоўваць, кансерваваць і аднаўляць каштоўныя драўляныя аб’екты ў Беларусі? Ці ёсць у нашай краіне такія спецыялісты і грошы?

– Спецыялісты ёсць. Працы па аднаўленні драўляных аб’ектаў у Беларусі вядуцца. Але гэта “топавыя” адзінкавыя аб’екты: лямус у Горадні, сядзіба ў Лошыцы, дом Тадэвуша Касцюшкі каля Косава. Гіпатэтычнага інвестара не цікавіць аўтэнтыка, дзяржава ж фінансуе такія праекты ў апошнюю чаргу. Нават Строчыцы застаюцца недаробленымі з савецкіх часоў: сёння там прадстаўленая тольуі палова этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.

Музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі пасля аднаўлення

Музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі пасля аднаўлення

“Дзе ў Беларусі самыя страшныя баракі?”

– Калі не памыляюся, ваш сайт працуе з вясны 2018 года. Ці задаволеныя вы дынамікай і вынікамі?

– Сапраўды, сайту хутка год. Карыстальнікі даслалі нам інфармацыю больш чым аб 400 аб’ектах! На сёння ў нас добра вымалёўваецца карціна па роднай Гомельшчыне і захадзе Беларусі. А вось поўнач і Магілёўшчына застаюцца амаль не прадстаўленымі. Хацелася б, каб гэтыя вобласці запаўняліся хутчэй.

Канструктывісцкі цырк ў Магілёве, пабудаваны ў 1920-1930-х гадах (не існуе)

Канструктывісцкі цырк ў Магілёве, пабудаваны ў 1920-1930-х гадах (не існуе)

– Ці плануеце далей прасоўваць і развіваць сайт? Або, магчыма, маеце нейкія афлайн-праекты, датычныя драўлянай спадчыны?

– Самае цікавае пачнецца, калі ўся Беларусь будзе запоўненая больш-менш раўнамерна. Гэта дазволіць рабіць цікавую інфаграфіку. Напрыклад, дзе ў Беларусі самыя прыгожыя аканіцы? Дзе самыя страшныя баракі? Дзе былі сінагогі ў стылі барока? Магчымасць апрацоўкі вялікай базы дадзеных можа стаць асновай для стварэння грунтоўнай навуковай працы. Але галоўнае прызначэнне сайта – збор ведаў аб драўлянай аўтэнтыцы, якая знікае.

Барочны храм у Добрамыслі, пабудаваны ў пачатку 18 ст. (фота часоў Першай сусветнай, не існуе)

Барочны храм у Добрамыслі, пабудаваны ў пачатку 18 ст. (фота часоў Першай сусветнай, не існуе)

 

Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип