Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Ганцавіцкага часу»

Пра гэта «Першаму Рэгіену» паведамілі калегі з Ганцавіч. Гэта далёка не першы прыход сілавікоў у рэдакцыю ў гэтым годзе.


Пакуль невядома, прыйшлі ў рэдакцыю «ГЧ» з ператрусам, або аглядам, або па іншай прычыне. Таксама невядома, прадстаўнікі якой структуры наведаліся ў рэдакцыю.

Мінулы раз у рэдакцыю «Ганцавіцкага часу» прыходзілі 5 кастрычніка гэтага года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Тады забралі некаторую кампутарную тэхніку, якую не вярнулі дагэтуль.

Да гэтага быў шэраг ператрусаў летам — як у рэдакцыі, так і ў работнікаў. Тады апаратуру канфіскоўвалі супрацоўнікі КДБ. Супрацоўнікам казалі, што праходзяць у якасці сведак. Аднак пасля таго, у канцы лістапада ўсю тэхніку рэдакцыі і журналістам вярнулі.

Па прыблізных падліках за год у рэдакцыі і ў супрацоўнікаў прайшло больш за 15 ператрусаў і аглядаў.