Выйшаў 19-ы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.
Навошта і калі з’явіліся геральдычныя сімвалы? Ці заўжды адзін і той жа сімвал суправаджае народ праз вякі? Як знак асобы ці роду пераўтвараўся ў герб цэлай дзяржавы? Ці былі ў беларусаў і ўкраінцаў іншыя варыянты — апроч Пагоні і Трызуба? Чаму нашы нацыянальныя гербы ў Расіі лічаць «фашыстоўскімі», а для нас яны — сімвалы СВАБОДЫ?
«Трызуб і Пагоня» — гэта расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, пра што варта ведаць.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.
Чытайце яшчэ:
Пяць фактаў пра нашы сімвалы
Таямніцы геральдыкі і сімволікі Мінска: сімвалы Менска Рагвалодавічаў і «Горад Панны Марыі»