Скан кнігі 1927 года пра страчаны палац у Мосары апублікаваны ў сеціве

15.01.2016 У краіне

У канцы XVIII стагоддзя Бжастоўскія пабудавалі ў Мосары (Завілейскі павет Віленскага ваяводства, цяпер Глыбоцкі раён) палац у стылі класіцызму і касцёл у тым жа стылі. Касцёл захаваўся дасёння, паглядзець яго едуць тысячы турыстаў.

А палац, які на той час належаў Эдмунду Пілсудскаму, спалілі ў лістападзе 1918 года. Калі ўжо адступілі немцы і яшчэ не прыйшлі бальшавікі, за некалькі дзён безуладдзя – мясцовая басота разрабавала 16 абшарніцкіх сядзібаў у Дзісненскім павеце. Пагінула дарагая мэбля, карціны, патрэты, радаводы, багатыя кнігазборы.

Мы маем магчымасць ведаць, як быў аздоблены палац у Мосары. У час І Сусветнай вайны палац наведаў мастак Фр. Швох, які зрабіў фотаздымкі і замалёўкі інтэр’ера – барэльефаў, роспісаў.

Гісторык мастацтва Мар’ян Марэлоўскі выдаў у 1927 годзе ў Кракаве брашуру “Pałac Piłsudskich w Mosarzu”. Там ён апублікаваў фотаздымкі і малюнкі Фр. Швоха. Гэтую брашуру выставіла на продаж адна польская інтэрнэт-крама, і яе набыў краязнаўца з Глыбоччыны К. Ш.

Цяпер вы можаце спампаваць яе па спасылцы –https://drive.google.com/file/d/0ByQgHywzUzNKRklVdFhtT1pERm8/view

https://www.westki.info/artykuly/19880/skan-knigi-1927-goda-pra-strachany-palac-u-mosary-apublikavany-u-secive

Тэгі: