• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.06.2022 | Грамадства Гісторыя

Скарбы, пакінутыя папярэднікамі

Найбольш рэдкія экзэмпляры, пачынаючы ад гліняных таблічак, пальмавых лістоў і пергаменту, з сусветнай і айчыннай кніжнай спадчыны прадстаўлены на выстаўцы «100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг», што нядаўна адкрылася ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да знакавай юбілейнай даты, піша «Звязда». 


Ідэя часовай экспазіцыі ў тым, каб да стагоддзя ўстановы прадэманстраваць сто найкаштоўнейшых унікальных помнікаў, што прадстаўляюць і гісторыю фарміравання бібліятэчнага фонду — найлепшае з назапашанага за 100 гадоў. Фонд рукапіснай рэдкай старадрукаванай кнігі на сёння налічвае больш ад 100 тысяч адзінак — стваральнікі імкнуліся прадставіць максімальна поўна тое, што ўдалося набыць і навукова ідэнтыфікаваць за апошнія гады. Шэраг экспанатаў дэманструецца ўпершыню.

92.jpg

Пачынаецца выстаўка з найбольш ранніх форм кніг, выкананых на папірусе. Сярод іх — факсімільнае ўзнаўленне манускрыпта «Папірус Бадмера 8». Адзін з найстаражытнейшых біблейскіх тэкстаў, арыгінал якога датуецца ІІІ—ІV стагоддзямі і захоўваецца ў Ватыканскай апостальскай бібліятэцы, узноўлены па сучасных тэхналогіях. Побач — скруткі ў розных варыянтах, формы кнігі кодэкса — сярод найбольш каштоўных з бібліятэчных фондаў.

Галоўная кніжніца краіны валодае адной з найбуйнейшых у Беларусі калекцый рукапіснай кірылічнай кнігі. Так, найбольш раннія з бібліятэчных фондаў датуюцца канцом ХV стагоддзя. На вітрыне прадстаўлены рарытэты з апошніх набыткаў, сярод іх — «Пролаг. Вераснёўская палова» 90-х гадоў XV стагоддзя, напісаны ўстаўным почыркам з характэрным для рукапіснай кнігі афармленнем: ініцыяламі, дзе буквіцы ўпісаны чырвоным; прысутнічаюць назвы раздзелаў і тэкст пададзены на два слупкі. Асобнік унікальны тым, што мае ўладальніцкі запіс, добра відаць кніжны аклад: дошкі і скура, а таксама дзве зашпількі.

Арабаграфічныя рукапісы беларускіх татараў на старажытна-беларускай і польскай мовах, створаныя ў ХІХ стагоддзі, даюць уяўленне пра ўнікальную культурную з’яву, характэрную для айчыннай гісторыі. На вітрыне — святая кніга Кітаб, створаная ў Докшыцах у 1888 годзе.

Адметнай для Беларусі з’явай была і стараверская, ці стараабрадніцкая, кніга. У фондзе кніжніцы — выдатная калекцыя богаслужбовых музычных зборнікаў (а сёння яна выступае яскравым аздабленнем выстаўкі). Яны даюць мажлівасць пабачыць своеасаблівы старажытны спосаб фіксавання мелодыі, калі адсутнічаюць лінейкі нотнага стана, а мелодыя зашыфраваная: запісаны ў выглядзе кручковых нот невялікі фрагмент павінен нагадаць добра знаёмую мелодыю. Чырвонымі кручкамі, так званымі шайдураўскімі пазнакамі, адлюстроўвалі вышыню гучання.

— Але для сучаснага даследчыка праблема ў тым, што, калі мелодыю не ведаеш, узнавіць яе практычна немагчыма, — распавядала падчас экскурсіі Марыя Шопіна, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Адметнасць афармлення стараабрадніцкай кнігі ў тым, што ілюстрацыі рабіліся надзвычай яркімі фарбамі з частым выкарыстаннем пазалоты. Да сярэдзіны ХХ стагоддзя стараабрадцы не мелі магчымасці друкаваць кнігу — стваралі рукапісную. Затое, акрамя музычнай традыцыі, яны захавалі і найбольш старажытныя тэксты.

Частка экспанатаў — з рукапіснай спадчыны на ўсходніх мовах: арабскай, турэцкай і персідскай. Бібліятэчная калекцыя налічвае каля сарака асобнікаў. Шэраг рукапісаў — з уласнай бібліятэкі князя Паскевіча, з яго пазнакамі. Адметнасць усходняга атраманта: у адрозненне ад айчыннага, які мае карычневае адценне, ён вугальначорны, яскравы, быццам напісана было не больш ад стагоддзя таму, а ўчора. Не зусім звыклая для нашай традыцыі і папера: яна створана з лапікаў — паўтканіны-паўцэлюлозы, выдатна захавалася. Усходняя традыцыя назіраецца ў акладах і пераплётах. Так, пераплёт не быў цвёрды, адсутнічалі і зашпількі. Спецыяльны клапан зачыняў рукапіс, чым рабіў яго падобным на сумачку. А на шырокіх палях часам рабілася столькі пазнак, што яны маглі ўтвараць асобны тэкст. Гэта прадэманстравана за шклом вітрыны.

Асаблівую цікавасць на выстаўцы ўяўляюць выданні 1440-х гадоў, з першых работ Гутэнберга. Так, бібліятэка валодае адной з найбуйнейшых і найбольш якасных калекцый першых заходнееўрапейскіх першадрукаў. Прадстаўлены Германія, Швейцарыя, Францыя. Сярод экспанатаў — і асобнік, надрукаваны Антонам Кобергерам, найбольш паспяховым выдаўцом Германіі. Кніга падобна на рукапісную, ад рукі ўпісаны ініцыялы, аформлена залатой фольгай 24 караты. Няма звыклага для нас зместу, але, каб добра ў кнізе арыентавацца, у пачатку главы ўклейваліся скураныя закладачкі. Не прадугледжваўся і тытульны аркуш, і толькі ў канцы на адваротным лістку выдаўцы часам пазначалі месца і год выдання. Прадстаўлены асобнік з Базэльскай друкарні — з тых, што экспануюцца рэдка. У тэксце — гравюра з выявай Амвросія Медыяланскага. Аўтарам яе, лічыцца, мог быць Дзюрэр альбо вучні яго школы. Упрыгожвае вітрыну і ўнікальны асобнік «Боскай камедыі» Дантэ Аліг’еры, надрукаваны ў 1481 годзе ў Фларэнцыі, родным горадзе аўтара. У асобніку — некалькі гравіраваных выяў — работы Сандра Бацічэлі, гэта адно з першых прымяненняў адбіткаў медных пласцін. Медыярыты ўвойдуць у друкарскую практыку толькі ў ХVI стагоддзі.

Адмысловыя выданні, побач з якімі можна доўга стаяць, уяўляючы постаць нашага першадрукара, — скарынаўскія палеатыпы. Нацыянальная бібліятэка Беларусі — адзіная ў краіне захавальніца 10 асобнікаў, выдадзеных у Празе. Арыгінал з добра чытэльным тэкстам на паперы выдатнай якасці, у тэксце — прабелы паміж словамі, максімальна прыбраны надрадковыя пазнакі, што ўскладняюць чытанне. У выданнях Скарыны ўжо ў наяўнасці друкаваныя ініцыялы, — ён адзін з першых у Еўропе пачаў рабіць адрознымі вялікую і малую літары — для іх створаны адметныя шрыфты. Гравюры ў прадстаўленым выданні, верагодна, былі зроблены па скарынаўскіх эскізах. Каштоўны экспанат набыты ў 1925 годзе ў санктпецябургскага калекцыянера.

— Падчас вайны, дарэчы, была спроба вывезці выданні Скарыны з Беларусі, але пашанцавала адшукаць вагоны, дзе былі змешчаны каштоўныя кнігі, — распавядала Марыя Шопіна.

93.jpg

З адметнасцей, прадстаўленых на выстаўцы — адна з самых вялікіх кніг — факсімільнае ўзнаўленне 1972 года выдання Джэймса Адзюбона «Птушкі Амерыкі» памеру амаль метр на метр. Арыгінал канца ХІХ стагоддзя, па словах экскурсавода, з’яўляецца самай запатрабаванай і самай дарагой кнігай свету. Птушкі тут адлюстраваны ў натуральную велічыню. Аўтар быў арнітолагам, які першы пачаў замалёўваць пярнатых. Доўга шукаў, хто выгравіруе замаляваныя ад рукі выявы. Цяпер некаторых птушак толькі і можна пабачыць пад вокладкай гэтай кнігі...

Побач з самай вялікай кнігай выстаўлены і мініяцюрныя. Адзін з экспанатаў — мікракніга 1985 года маскоўскай вытворчасці. Памер яе — дзевяць на чатыры міліметры, і на гэтай мікраскапічнай плошчы змешчаны перакладзеныя на пяць еўрапейскіх моў выказванні Пушкіна і Горкага аб кнізе, ёсць і графічныя выявы аўтараў. З апошніх дасягненняў у гэтай галіне прадстаўлена і нанакніга: пласціначка менш чым пяць міліметраў (0,46 на 0,46), зробленая па ізраільскім праекце 2014 года. На пласціначку нанесены тэкст 26 кніг Новага запавету на грэчаскай мове.

Адны з найцікавейшых выданняў — першыя з тых, што змяшчаюць гербарыі. Так, збор 150 выяў размаляваных ад рукі лекавых раслін 1484 года належаў князям Радзівілам. Крыху пазнейшы гербарый, што змяшчае 765 раслін, — з найбольш поўных і дакладных свайго часу, належаў пяру аднаго з польскіх медыкаў-даследчыкаў, прафесара медыцыны Кракаўскага ўніверсітэта Сімона Сірэніуса. Па гэтых прыкладах можна скласці ўяўленне пра медычныя веды нашых папярэднікаў і тагачасны стан медыцыны.

Можна пабачыць на выстаўцы і таямнічыя выданні, такія як «Брусаў каляндар», па якім, лічылася, можна прадказваць і надвор’е, і будучыя падзеі. Яшчэ з рарытэтаў — «Рука багаслоўя», альбо, іншымі словамі, «год у руцэ» — спосаб па дзвюх руках падлічыць пасхаліі. На пальцах і паміж імі багата пазнак дзён тыдня, выведзены колы сонца і месяца. Пад вокладкай кнігі — і варажбова-прадказальныя артыкулы.

Налічвае бібліятэчны фонд рэдкай кнігі і 13 асобнікаў так званага грамадзянскага друку часоў Пятра І, з прымяненнем распрацаванага Ільёй Капіевічам алфавіта. Сярод іх — «Правіла аб пяці чынах архітэктуры»; адзін з першых жаночых часопісаў таго часу — санкт-пецярбургскае выданне, дзе прадстаўлена мода, некалькі асветніцкіх артыкулаў, прысвечаных літаратуры і мастацтву, парады для жанчын. Выдавец пазначыў, што выданне мае на мэце спрыяць прыемнаму баўленню часу.

Ёсць сярод калекцыйных выданняў паступленні з Мінскай духоўнай семінарыі, набыткі прыватных калекцыянераў. Сярод іх — кніга Казіміра Семяновіча «Мастацтва артылерыі». Аўтар лічыцца заснавальнікам артылерыі і балістыкі, які дакладна пралічыў магчымасці крылатых ракет. У 1650 годзе выданне пабачыла свет на лацінскай мове, мове тагачаснай навукі, і ў хуткім часе было перастворана на еўрапейскія мовы. Поўную калекцыю перакладаў, багата ілюстраваную, са шматлікімі схемамі набылі для бібліятэкі мецэнаты. З крыніц на гранты па падтрымцы мастацтва і культуры была набыта Грамата Сігізмунда, напісаная ад рукі, з пячаткамі ВКЛ. Выстаўляецца гэтая спадчына надзвычай рэдка.

З сучасных шэдэўраў выстаўкі — кніга мастака Юрася Малыша, даследчыка прымітыўнага мастацтва, маляваных дываноў; сучасны варыянт Бібліі Францыска Скарыны з паперы ручной адліўкі, зробленая на дакладнай імітацыі друкарскага станка XVI стагоддзя з гравіраваных пласцін; факсімільнае ўзнаўленне буквара з Еўя 1618 года...

94.jpg

...Цяпер, калі мноства кніг суправаджаюць чалавека ад самага нараджэння ў выглядзе выданняў з яркімі прыгожымі малюнкамі, падручнікаў і энцыклапедый на паліцах ва ўласным доме, навучальных установах, офісах і бібліятэках, цяжка ўявіць, якой каштоўнасцю, даступнай далёка не кожнаму, было чытанне ў даўнія часы. Выстаўка, падрыхтаваная навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, стварае ўяўленне пра тое, як моцна, няўхільна імкнуліся да ведаў нашы папярэднікі...

Яна Будовіч, фота аўтара, «Звязда»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM