Тры месяцы з ім не праводзяць следчых дзеянняў, пра што і паведаміла жонка журналіста Паўліна.
«Справа прасоўваецца так, што за тры месяцы на Валадарцы Андрэя ніводнага разу не дапыталі. З ім не праводзілі ніякіх следчых дзеянняў. Яго трымаюць абы трымаць — з абвінавачаннем у недаплаце камуналкі. Адпусціць да сям’і яго нельга — страшны злачынца, ён можа ціснуць на сведак і знішчаць доказы, так патлумачыў нам следчы. 17 чысла Андрэй не прыехаў дамоў — гэта значыць, яму працягнулі тэрмін утрымання яшчэ на месяц».
Скурко знаходзіцца за кратамі з 8 ліпеня 2021 года.