У Рызе з’явіцца сквер імя Францыска Скарыны

29 лістапада Рыжская дума ўхваліла прысваенне аднаму з гарадскіх сквераў імя беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны, піша «Наша Ніва» са спасылкай на партал самакіраванне сталіцы Латвіі.


На карысць такога рашэння прагаласавалі 50 з 60 дэпутатаў думы, 2 не ўдзельнічалі ў галасаванні, 8 адсутнічалі на пасяджэнні.

Ryha
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Ingus Kruklitis / vecteezy.com

Як паведамлялася раней, ініцыятарамі змен у назве сквера выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс, прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў.

Чытайце яшчэ: Гайд па беларускай Рызе. Пакрокава — ад гісторыі да нашых дзён