• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.04.2022 | Гісторыя

Раскапаў каля 200 курганоў і заснаваў Віленскі музей старажытнасцяў. Гістарычны след Канстанціна Тышкевіча

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед пойдзе пра археолага, этнографа, гісторыка і фалькларыста Канстанціна Тышкевіча.


Канстанцін Піевіч Тышкевіч (5 (17) лютага 1806 г. — 1 (13) ліпеня 1868 г.)

Канстанцін Тышкевіч — археолаг, этнограф, гісторык, фалькларыст.

000.jpg

Нарадзіўся ў Лагойску Мінскай губерні (цяпер раённы цэнтр Мінскай вобласці) у сям’і этнографа і археолага Пія Тышкевіча, брат Яўстафія Тышкевіча. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім і Забельскім дамініканскім калегіумах. У 1828 годзе скончыў Віленскі ўніверсітэт.

На працягу 1828–1836 гадоў працаваў у Варшаве ў Міністэрстве фінансаў Каралеўства Польскага. Удзельнік паўстання 1830–1831 гадоў. Пасля выхаду ў адстаўку ў 1836 годзе вярнуўся ў радавы маёнтак Лагойск і да канца жыцця прысвяціў сябе гаспадарцы, навуковай і краязнаўчай працы. Тут ён заснаваў ашчадны банк для мяшчан і сялян, цукровы завод. Лагойскую палатняную мануфактуру, на аснове ўласных калекцый разам з бацькам і братам заснаваў у 1842 годзе першы ў Беларусі музей старажытнасцяў. Музей складаўся з архіва старажытных рукапісаў, калекцыі мастацкіх твораў, унікальнай бібліятэкі і калекцыі археалагічных знаходак. У 1861 годзе ўдзельнічаў у рабоце Мінскага губернскага камітэта па сялянскіх пытаннях. Шмат падарожнічаў па Заходняй Еўропе і Расіі.

001.jpg
Канстанцін Тышкевіч з жонкай і сынам Оскарам у 
Дрэздэне, 1860-я гг. Малюнак, зроблены па фатаграфіі

Адзін з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасцяў, член Віленскай археалагічнай камісіі, член Маскоўскага археалагічнага таварыства (1864) і розных навуковых таварыстваў Кракава, Прагі, Парыжа, Лондана. За гады жыцця самастойна і разам з братам Яўстафіем раскапаў каля 200 курганоў, даследаваў некалькі дзясяткаў гарадзішчаў і замчышчаў у Мінскай губерні.

002.jpg
  Палац Тышкевічаў у Лагойску. Малюнак Напалеона Орды, 1870-я гг.

К.Тышкевіч першым у Беларусі пачаў складаць тапаграфічныя планы археалагічных помнікаў: гарадзішчаў і курганных могільнікаў. Ён аўтар першага атласа гарадзішчаў Беларусі. З’яўляўся прапагандыстам і прыхільнікам сучасных еўрапейскіх канцэпцый у археалогіі, у прыватнасці метаду дацкага археолага К.Томсена, які меркаваў падзел старажытнай гісторыі на тры эпохі: каменны, бронзавы і жалезны вякі. У працах класіфікаваў знаходкі па тэхніцы і матэрыялах выканання, шырока выкарыстоўваў аналітычныя табліцы.

003.jpg
  Замалёўка тыпаў сялян падчас экспедыцыі па Віліі

У 1856 годзе арганізаваў навуковую этнаграфічную экспедыцыю па Віліі, вынікам якой стала ўзорная краязнаўчая праца «Вілія і яе берагі», надрукаваная на польскай мове ў Дрэздэне ў 1871 годзе. На працягу ўсяго жыцця часта друкаваўся ў перыядычных выданнях «Пшыяцель люду» і «Новое время», газеце, якую выдаваў у Пецярбургу А.Кіркор. К.Тышкевіч першым увёў у навуковы зварот арыгінальную катэгорыю археалагічных знаходак: свінцовыя пломбы з Драгічына над Бугам, якія ён інтэрпрэтаваў як знаходкі старажытнага пісьменства славян-яцвягаў.

004.jpg
  Надмагілле Канстанціна Тышкевіча ў Лагойску

Памёр у Лагойску.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM