Слэм-рэванш “Беларусь-Украіна” ў Кіеве

13.05.2009 Культура

Паэтычны слэм-рэванш  паміж зборнымі Украіны і Беларусі адбудзецца 15 траўня ў 20.00 у Кіеве на аглядальнай пляцоўцы Андрэеўскага пад’ёму, да якога вядуць металёвыя сходы (каля “Замку Річарда”).

Удзельнікі UA:

Дмитро Лазуткін, Артем Полежака, Павло Коробчук, Аліна Сваровскі + 2 ўдзельнікі высвятляюцца. (увага! перабежчык!!! Сяргей Прылуцкі як магчымы прадстаўнік зборнай Украіны).

Удзельнікі BY:

Віталь Рыжкоў, Уладзь Лянкевіч, Валярына Кустава, Анка Упала, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль (капітан).

У адсутнасць Андрэя Хадановіча трэнэрам беларускай зборнай будзе Марыйка Мартысевіч. Магчымым трэнэрам зборнай Украіны называюць Аляксандра Ірванца.

Слэм ладзіцца ў межах фестывалю “Беларуская вясна’ 2009,” які сёлета праходзіць пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,