Слуцкі збройны чын. Месцы, якія павінен наведаць кожны беларус

30.11.2020 Гісторыя

У 2020 годзе споўнілася 100 гадоў Слуцкаму збройнаму чыну, паўстанню, пад час якога беларусы абаранялі не толькі свой дом і гонар Беларускай народнай рэспублікі, але і перспектывы будучай незалежнасць Беларусі. Гісторык Ігар Мельнікаў з нагоды 100-й гадавіны Слуцкага паўстаньня (26 лістапада 1920 году) праехаў па мясьцінах, зьвязаных са Слуцкім збройным чынам, якія «павінен наведаць кожны беларус».