Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
Навошта ў кожным павеце шляхта збіралася на соймікі? Элекцыйныя, дэпутацкія, каптуровыя, надзвычайныя… у чым розніца? Якія “інструкцыі” давалі паслам, што ехалі ў сталіцу? Як у Полацку выбіралі ваяводу? Як выглядала карупцыя — чым давалі хабары? Хто такі “соймікавы рубайла”? Праўда і міфы пра соймікі шляхты — у нашым відэа.