Як спецназ Рэчы Паспалітай кашмарыў Масковію. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі. Разам з Кацярынай Ваданосавай разбіраемся, у чым сакрэт вайсковых перамог атрадаў «лісоўчыкаў» — спецназу Рэчы Паспалітай.


Для таго, каб было спакойна на Радзіме, трэба, каб было неспакойна ў Масковіі. Калі там вайна — у нас мір. Гэта галоўны запавет Аляксандра Лісоўскага, кіраўніка атрадаў «лісоўчыкаў» — спецназу Рэчы Паспалітай, які рабіў глыбокія рэйды ў тыл ворага ажно да Белага мора! Як гэта было магчыма?

У чым сакрэт вайсковых перамог лёгкай конніцы, якая не мела цяжкога ўзбраення ды нават абарончага даспеху? Як яны фарсіравалі рэкі? Як бралі гарады? За што Лісоўскага пазбавілі шляхецтва, а пасля… вярнулі? Чаму нават у Заходняй Еўропе лісоўчыкаў называлі «вершнікамі апакаліпсісу»?

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

  Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.