Як спявае Уладзімір Караткевіч? У інтэрнэце з'явіўся запіс песні ў выкананні пісьменніка

13.06.2024 Кіно Музыка

Запіс спеву «Цвярдыня» ў выкананні Уладзіміра Караткевіча, зроблены для мастацкага фільма «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка» паводле рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», выклалі на ютуб-канале TuzinFM.


Запіс зроблены ў 1967 годзе, а фільм трапіў на экраны толькі праз 22 гады.

karatkievicz.jpgУладзімір Караткевіч у ролі татарына ў фільме "Жыцце і ўзнясенне Юрася Братчыка"

Даследчык Віктар Сямашка піша: «Ня многія заўважаюць, што Ўладзімер Сямёнавіч Караткевіч ня толькі напісаў сцэнар да стужкі, але й сыграў дзьве эпізадычныя ролі — ксяндза ды татарына. Акром таго, засьпяваў за кадрам! Песьня ў розных крыніцах пазначаецца як народная альбо як старадаўні гімн.

Хутчэй гэта ўсё ж уласны твор Караткевіча са спасылкай на псальму Давіда, ды выкананы пісьменьнікам у лірніцкае манеры, хаця й пад цымбалы. Саўндтрэк да фільму „Жыцьцё ды ўзьнясеньне Юрася Братчыка“ напісаў кампазытар Алег Каравайчук, ураджэнец Кіева, і ён таксама, дарэчы, зьняўся ў эпізодзе. Ад пачатку 60-ых да 90-ых канцэрты Каравайчука забараналіся, а творы канфіскоўваліся...».




Чытайце яшчэ:

«Дзікае паляванне караля Cтаха»: чаму Караткевічу не спадабалася экранізацыя ўласнай аповесці?