Спектакль «Браніслаў» святкуе сваё двухгоддзе – 13 лістапада

19.10.2017 Афіша

13 лістапада «Арт Сядзіба» запрашае вас на паказ спектаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў».

afi_353_a_branis_322_a_365_ili13

Спектакль прысвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму беларускаму дзеячу, палітыку, пісьменніку, навукоўцу, мовазнаўцу, стваральніку першага ўнармаванага правапіса беларускай мовы.

Спектакль «Браніслаў» — гэта першы спектакль «Арт Сядзібы». Прэм’ера адбылася 14 лістапада 2015 года ў Мінску. І цяпер нашая пастаноўка святкуе сваё двухгоддзе.

За час існавання спектакль наведаў Пружаны, Гомель, Вільню, а таксама неаднаразова быў паказаны ў Мінску. У пастаноўцы задзейнічаныя студэнты тэатральных універсітэтаў, акторы-аматары, людзі розных прафесій. Але ўсе яны звязаныя адной ідэяй — любоўю да Беларусі, да беларускай мовы і жаданнем расказаць пра невядомыя эпізоды беларускай гісторыі і культуры.

Спектакль адбудзецца ў клубе «ILI» (пр. Незалежнасці, 131, к. 1). Пачатак а 20-й.

Запісацца на спэктакль можна праз форму і па тэлефоне: +37529 6517898.

Увага! Колькасьць месцаў абмежавана!

Уваход вольны.