Стань відэарэпарцёрам гродзенскага «Тваго стылю»!

Жывеш у Гродна? Хочаш паспрабаваць сябе ў журналістыцы, навучыцца здымаць і апрацоўваць відэаматэрыялы на цікавыя для грамадства тэмы? Тады далучайся да нас! У “Тваім стылі” ствараецца асобная рэдакцыя, якая будзе займацца падрыхтоўкай відэа- і мультымедыйных матэрыялаў, прысвечаных асвятленню важных для грамадства пытанняў.

Хочаш далучыцца да працы гэтай рэдакцыі? Тады напішы пра свае намеры да 2 лютага па адрасе reanimacia.grodno@gmail.com. У сваім лісце пазнач, ці мае досвед здымання і рэдагавання відэаматэрыялаў, чаму ты хацеў/ хацела б навучыцца за час удзелу ў працы рэдакцыі, матэрыялы па якіх тэмах хацеў/хацела б здымаць.

Тэгі: