Станіслаў Суднік выступіць у Дварцы і Беліцы

Кампанія “Будзьма беларусамі!” працягвае ладзіць сустрэчы з беларускім паэтам і краязнаўцам Станіславам Суднікам.

14 траўня Станіслаў Суднік выступіць з лекцыяй “Ігнат Дварчанін: рысы біяграфіі” ў сярэдняй школе вёскі Дварэц Дзятлаўскага раёну. Пачатак сустрэчы ў 12.00.

21 траўня сустрэча з паэтам на тэму “Беліца ў вайне 1649–1654 гадоў” адбудзецца ў бібліятэцы вёскі Беліца Лідскага раёну. Пачатак у 18.00.

Сустрэчы арганізаваныя Таварыствам беларускай мовы і пройдуць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: