Гэта будзе фільм на беларускай мове з добрымі беларускімі акторамі, на вельмі важкія агульначалавечыя, але й такія беларускія тэмы, якія заўсёды закранаў у сваіх творах Васіль Быкаў.
Коратка пра сюжэт: БССР на мяжы 50-60гг.мінулага стагоддзя. Чацьвёра вяскоўцаў патроху старэюць, хто працуе, хто паціху співаецца, нехта нарэшце сяк-так уладкаваўся ў жыцці. У якім было ўсяго – і нядаўняя вайна і папярэдняя калектывізацыя і ссылкі і расстрэлы.
Адным цёплым летнім надвячоркам у вёску наведваецца той, каго даўно і з радасцю лічылі зніклым – чэкіст Вусаў. Гэта ён калісці панаваў тут, ссылаў і рабаваў у гэтых мясцінах, гэта ён катаваў і забіваў бацькоў і братоў галоўных герояў. За гэта яму ні было анічога. А зараз яшчэ аказваецца, персанальная пенсія, гонар і павага. У нахлынулых успамінах за пляшкай гарэлкі героі вырашаюць адпомсціць чэкісту. І няма нічога меньшага, чым смерць, каб адквітацца за тое, что ён зрабіў.
Распавядае рэжысэр фільма, Аляксандар Меліхавец:
– Ідэя экранізаваць гэты твор прыйшла недзе ў 2005г., а пачынаючы з 2009г. быў працэс напісання сцэнара, здымак, якія па розных чынніках адкладаліся, зрываліся і г.д. Некалькі разоў змянаўся акторскі склад, не кажучы ўжо пра тэхнічны персанал.
У 2016г. фільм будзе перасняты з новым складам актораў і новай кінагрупай. Можа зараз і ня самы ўдалы час для такіх справаў, але, чакаць “лепшых часоў” дакладна не варыянт. Усё змяняецца, абставіны, мы з вамі, энтузіязм, з якім ты нешта робіш у юнацтве і маладосці. Таму, спадзяюся, у гэтым годзе, з Вашай дапамогай и без занадта вялікіх перашкодаў давесці фільм да паказу ў кінатэатрах, фестываляў і інш.
Для гэтага парэбны апроч іншага старыя ці новыя ня важна, але ж грошы.
Каб рэальна пачаць карыстацца зборамі з платформы трэба мінімум 25% ад агульнай суммы і як мага раней, каб пачаць здымаць.
У гэтым і патрэбна Ваша дапамога. Прычым, акрамя грошай, гэта можа быць яшчэ шмат якія паслугі і рэсурсы. Усе, хто хоча дапамагчы, звяртайцеся да мяне ў сацсетках: Вконтакте і Facebook.
Да таго ж, прадугледжаны вельмі цікавыя, разнастайныя, як на мой погляд, падарункі для ўсіх спонсараў, чым больш ахвяруеш, тым больш падарункаў, якія сумуюцца.