Дзмітры Строцаў стаў лаўрэатам Прэміі Курта Тухольскага Шведскага ПЭНа

Беларускі паэт Дзмітры Строцаў стаў лаўрэатам Прэміі Курта Тухольскага Шведскага ПЭНа. Прэмію ўручаць 15 лістапада, у Міжнародны дзень пісьменнікаў у зняволенні.


photo_2021-11-08_14-09-23.jpg
Фота: Håkan Lindgren

Узнагароду уручыць міністр культуры Швецыі Аманда Лінд.

Шведскі ПЭН-цэнтр уручае Тухольскую прэмію з 1985 года. Прэмія прысуджаецца аўтару, які ўнёс асаблівы ўклад у развіццё свабоды слова. За гэтыя гады яе ўдастоіліся такія пісьменнікі, як Салман Рушдзі, Бэй Дао, Святлана Алексіевіч і Нурудзін Фара.