Студэнты ЕГУ ладзяць праект-даследванне датычна дыскрымінацыі нацыянальнай мовы ва Украіне і Беларусі. У развіцці праекту ім дапамагае кампанія IFES Ukraine, піша Новы Час.
Фота SAY.BY
У межах праекта было створана апытаннне датычна Беларусі і выпадкаў дыскрымінацыі ў сферы абслугоўвання. Аўтары праекта мяркуюць, што яно дапаможа даследваць праблему ў Беларусі, высвятліць, як часта беларусы змагаюцца з моўнай дыскрымінацыяй і сутыкаюцца з ёю.
Маладзёны просяць дапамагчы ім у даследаванні і зборы даных і прайсці невялічкае апытанне тут.