У Беларусі стварылі «дарожную карту» па павышэнню якасці школьных падручнікаў

15.08.2022 Адукацыя

Гэтае пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі Мінадукацыі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Людмілу Раманоўскую, намесніцу дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі па метадычнай рабоце. 


000022_1660548730_518683_big.jpg

На аснове аналізу падручнікаў вядзецца праца па ліквідацыі іх недахопаў. Для гэтага ладзяцца дыялогавыя пляцоўкі з удзелам кіраўніцтва ведамства, аўтараў вучэбных дапаможнікаў, педагогаў і рэцэнзентаў, прадстаўнікоў ВНУ.

Галоўнай тэмай у рамках такіх абмеркаванняў выступаюць пытанні ўдасканалення школьных праграм, метадычнай падтрымкі настаўнікаў ва ўмовах абнаўлення зместу падручнікаў, адпаведнасці аб’ёму матэрыялу для аднаго ўрока. 

Удзельнікі закранулі таксама формы прадстаўлення дадатковых матэрыялаў да вучэбных дапаможнікаў на электронным адукацыйным рэсурсе, выпуск навучальных матэрыялаў у друкаваным выглядзе для павышанага ўзроўню вывучэння прадмета. 

На аснове прапаноў, якія прагучалі ў рамках дыялогавых пляцовак, быў сфарміраваны план мерапрыемстваў па павышэнні якасці падручнікаў — так званая «дарожная карта». А з верасня будзе запушчаны сталы семенар па ўдасканальванню падручнікаў.