Суботнія танцы з Сяргеем Выскваркам

14.03.2012 Афіша

17 сакавіка ў Мінску пройдзе серыя майстар-класаў па традыцыйных беларускіх танцах Сяргея Выскваркі. Вядомы этнахарэограф, кіраўнік Любанскага ўзорнага фальклорнага ансамбля “Верабейкі”, чалавек, апантаны традыцыяй, сп. Сяргей прыедзе, каб навучыць мінчукоў і гасцей сталіцы беларускаму трохкроку, танцам Любаншчыны, распавесці пра старадаўнія этыкет і манеру выканання танцаў.

Запланаваныя майстар-класы:
14.00-16.00 – Занятак для пачаткоўцаў на базе клубу “Энцыклапедыя густу”. У праграме: лявоніха, падыспан, месяц, кракавяк, карапет. Магазін “Прэзентацыя”: пр. Пераможцаў, 51/1. Праезд 1, 69, 73, 91 аўтобусамі да прып. “Гвардзейская”. Уваход вольны.

18.00-19.00 – Занятак па тэхніцы і манеры танцаў пры падтрымцы танцавальнай школы “Вераб’іны клуб”. Палац дзяцей і моладзі: Старавіленскі тракт, 41. Уваход 10 тыс. рублёў.

19.00-21.00 – Танцавальная вечарына “Субота” (там жа). У праграме: абэрак, кадрыля “Зеркала”, субота і інш. Уваход 10 тыс рублёў.

Кантакты: 80447274514 – Кацярына, 80298425789 – Настасся, 80333413613 – Жэня