Суд над журналістам Андрэем Кузнечыкам пройдзе ў Магілёве

Суд над затрыманым у лістападзе журналістам Андрэем Кузнечыкам пройдзе у Магілёўскім абласным судзе, піша «Новы Час».


158.jpg

Пра тое, што Андрэя Кузнечыка раптоўна перавялі з мінскага СІЗА ў Магілёў стала вядома ўчора, 12 траўня.

Цяпер стала вядома, што суд над затрыманым у лістападзе фрылансерам Св**ода Андрэем Кузнечыкам пройдзе у Магілёўскім абласным судзе. Менавіта з гэтай прычыны ў Магілёў і этапавалі журналіста.

Дагэтуль ні родным, ні калегам невядома, у чым вінавацяць Андрэя. Дата суду таксама пакуль невядомая.

«Новы Час»