У Жэневе пачалася сустрэча Байдэна і Пуціна

16.06.2021 Замежжа

На віле Ла Гранж ў Жэневе пачаліся перамовы паміж прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам і яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.

i.jpg

Гэта першыя перамовы Пуціна і Байдэна з часу ўступлення апошняга на пост прэзідэнта ЗША. У сустрэчы бяруць удзел міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар Злучаных Штатаў Энтані Блінкен.

Як паведамляюць сусветныя СМІ, ініцыятыва сустрэчы сыходзіла ад Вашынгтона. Яшчэ ў красавіку кіраўнік Белага дома ў ходзе тэлефоннай размовы з Пуціным прапанаваў таму сустрэцца ў трэцяй краіне бліжэйшым часам, каб абмеркаваць «увесь спектр тэм, з якімі сутыкаюцца» ЗША і Расія. У тым ліку і сітуацыю ў Беларусі.

Раней паведамлялася, што на сустрэчу адведзена каля чатырох-пяці гадзін, але рэальная працягласць саміту ў Жэневе будзе залежаць ад настрою лідэраў і ходу дыскусіі. Пасля завяршэння перамораў лідэры дадуць асобныя прэс-канферэнцыі.