• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.08.2018 | Навіны "Будзьма!"

Сустрэчы з “Будзьма беларусамі!” на Гродзеншчыне, Брэстчыне і ў Мінску

Гарачымі ліпеньскімі днямі сябры грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працягваюць свае вандроўкі і дораць радасць на творчых сустрэчах.3

5

Так, 24 ліпеня спявачка Таццяна Матафонава-Грыневіч і паэт Міхась Скобла выступілі на Гродзеншчыне. Тут адбылося дзве творчыя сустрэчы. Першая – ў летніку на базе Жукоўшчынскай СШ Дзятлаўскага раёна, дзе адпачываюць дзеці з сацыяльна-крызісных сем’яў. Па задумцы арганізатара, мясцовага краязнаўцы Валерыя Петрыкевіча, яна ператварылася ў тэматычна-гістарычны ўрок і была прысвечана постаці заснавальніка Дзятлава, вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага. Спадар Міхась расказаў пра знакамітую Бітву пад Оршай, прачытаў вершы на гістарычную тэму, а спадарыня Таццяна выканала шэраг натхняльных песень. Напрыканцы сустрэчы была зладжана бліц-віктарына на лепшае веданне вайсковай гісторыі – дзеці спаборнічалі, хто больш ведае імёнаў беларускіх палкаводцаў і пераможных бітваў, у якіх яны прымалі ўдзел.

1

2

3

4

6

Другі выступ прайшоў у праваслаўным летніку імя Ефрасінні Полацкай каля вёскі Беліца на суседняй Лідчыне, на маляўнічым беразе ракі Моўчадзь. Яна завяршылася супольным выкананнем гімна “Магутны Божа”, які ўсе прысутныя спявалі стоячы. Найбольш актыўныя ўдзельнікі сустрэч атрымалі сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Наступным днём  сябры “Будзьма беларусамі!”: этнограф, пісьменніца Антаніна Хатэнка, пісьменнік Георгій Ліхтаровіч і пісьменніца Ірына Ляшкевіч пабывалі на Брэстчыне. Спадарыня Антаніна так распавядае пра творчую вандроўку.

“Ліпеньскія літаратурныя вандроўкі не-не ды й выводзяць аднойчы на дарогі Уладзіміра Караткевіча – да Прыпяці, да палесскіх бяскрайніх прастораў, якія памятаюць, што некалі даўно-прадаўна былі морам. Гэтак званым Герадотавым морам, распластаным наўсцяж па дрымучых мясцінах, заселеных дзівакамі-неўрамі, здольнымі ператварацца пад уплывам начнога свяцілы ў ваўкалакаў і зноў набываць апасля воблік чалавечы.

Не прамінулі й мы і гэтым разам шляхоў, якімі любіў падарожнічаць славуты незабыўны творца-рамантык. Якраз у самы час месяцовага зацьмення, пагрозлівага ўсялякімі нечаканымі зрушэннямі ў прыродзе і сведамасці рушылі мы чым бліжэй да прыпяцкіх берагоў.

І сустрэчы тут склаліся зусім не падобнымі да іншых. Бо не школьнікі, не настаўнікі і бібліятэкары, як зазвычай, прыйшлі пагаманіць з гасцямі са сталіцы ды паслухаць вершы-роздумы, а… майстры. Так-так, тыя самыя майстры, якія спрытней за багоў гаршчкі лепяць.

Увішна круцілася ганчарнае кола, набіраў высокіх тэмпэратур горан, і гаршчкі, збаны, гарлачы ды шмат якія яшчэ гліняныя “героі” міжнароднага пленэру ганчароў у старажытным мястэчку Гарадная на Століншчыне з’яўляліся перад палешукамі гладкія, блішчастыя, загартаваныя, нібыта іх і насамрэч адзьмулі божай ласкаю ды ўхвалілі высокім паэтычным словам.

Дык так жа яно й сталася: паэтычныя радкі, то лірычна-тонкія і задуменныя, то лёгка-ўсмешлівыя, па-сваяцку ўрасталі ў канву ганчарнага свята і растаемнівалі нейкі асаблівы, нерушны, цнатлівы свет паляшуцкага характару. І не адно паляшуцкага, папраўдзе. Непаўторную гарадоцкую “мамзэльку” – толькі тут вякамі роблены і ўлашчаны гаршчок – спрабавалі вылепіць і мастакі-госці. Украінскія, польскія, расейскія ганчары не ўпершыню выпрабоўвалі на моц-трываласць тутэйшую гліну ды сатваралі непазнавальна адметныя дарункі Гарадной. Не прамінуўшы “адбіць паклон”, тым часам, самабытнай і надта ж наравістай “мамзэльцы”.

Ну, а паэтычнае слова… яно ж, як “выраслы” з гліны беларускага мыслення і адчування звонкі гладышык: празрыстая мелодыка вершаў поўніла прастору, дзе сабраліся разам людзі, з’яднаныя памкнёнасцю пазнаць хоць з краёчку гэты неабдымны свет, дапаўна нажыўлены памяццю і мрояй новых пуцявін.

І такая гэта была раскоша – гаварыць і слухаць адно аднаго, прыгадваючы агульныя песні, традыцыі, звычкі, добра веданыя старэйшымі з таварыскай творчай грамады і ледзь намацваныя ўжо моладдзю. Бо нічога ж больш каштоўнага між людзей, адораных чуйнасцю да сваіх каранёў-пачаткаў і адказных за наступнасць, на зямлі й не бывае.

Прынамсі, менавіта гэтак цвердзіць найслынны ў цэлай Еўропе (а, мабыць, і трошачку шырэй-далей…) разьбяр з тае самае Століншчыны Іван Супрунчык, у музей да якога мы завіталі тымі ж днямі. І не дзіва зусім, што менавіта сярод выштукаваных разьбаваных скульптур продкаў і правечных бостваў міфалагічны аповед аўтара і вершаваныя радкі наезджых творцаў гучалі ледзь не гімнам. Гімнам той ціхай-ціхай Бацькаўшчыне, што прыгарнула колісь нашых папярэднікаў, атуліла і выкалыхала нас ды чакае нашчадкаў. Бацькаўшчыне, якая зберагае і пабагачае ўсё вынайдзенае, адкрытае, прамоўленае і створанае, усё перайманае ў пакаленнях як неацэнны духовы скарб, каб журчэла сабе пералівіста салаўіная мова, снаваліся ў будучынь мудрыя, як само жыццё, традыцыі, дыхала вольна гісторыя, перакідаліся, акурат, як цяпер, напрыканцы ліпеня, калі сышоў з прыпяцкага парому ў нябесную Вышу Уладзімір Караткевіч, узорыстыя масткі ад учора да заўтра – да заўжды… І ў тым праніклівым заўжды каб цёпла-ахоўна было майстрам – творцам, што майструюць быццё наноў, адважна ўнітоўваючы ў тканку ягоную свае, адмысловыя, колеры, адценні, знакі.

Мабыць, таму й далучыліся нечакана да літаратурна-мастацкай сустрэчы леснікі, якія спілоўвалі непадалёк саслаблыя дрэвы, і наведнікі музею з Пінску (нязважна на тое, што не ўсё разумелі ў плыні беларускай гаворкі), што творчасць лучыць нас усіх у вялікі магутны Род, надаючы неймавернай сілы і натхнення жыць. Як умеў жыць, наросхрыст, акрылена і ўдумліва, Уладзімр Караткевіч. Пакуль не спыніўся паспешлівы час ягоны на прыпяцкім пароме…”

7

8

9

10

11

12

27 ліпеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” пісьменніцы Людміла Паўлікава-Хейдарава і Валянціна Осіпава правялі ў Менску творчую сустрэчу  ў міжнароднай кампаніі ТАА “Эрнст энд Янг”, якая займаецца юрыдычнымі пытаннямі ў сферы бізнесу.

Прыемным сюрпрызам для гасцей сталася беларускамоўная прадмова менеджэра кампаніі па кансультатыўнах паслугах Кірылы Домніча. Ён распавёў гісторыю сяброўства свайго бацькі з пісьменіцай Нінай Загорскай. Па вымаўлённі, прыўзнятасці, з якой ён распавядаў пра гэта, было зразумела, што ўплыў Ніны Сямёнаўны на яго сям’ю быў значным, болей за тое, яна нават прысвяціла ім верш з нагоды першага году жыцця маленькага Кірылы. Несумненна, што, дзякуючы гэтаму ўплыву, Кірыл не толькі добра валодае нашай мовай, але і дасведчаны ў гісторыі Беларусі. З нагоды 27-га ліпеня, ён расказаў гісторыю суверэнітэту Беларусі, звязанага з гэтай датай, а таксама пра часы БНР. Раней ён разам з сябрамі нават арганізаваў беларускамоўны гурт.Прадмова Кірылы паспрыяла ўсталяванню цёплых і даверлівых стасункаў паміж пісьменнікамі і калектывам.

Першай слова трымала Людміла Паўлікава-Хейдарава. Яна таксама прыгадала незаслужана забытае свята 27-ліпеня, разам з тым і іншыя выбітныя падзеі гісторыі Беларусі, якія складаюць яе славу, але не падмацаваныя адпаведным статусам на ўзроўні дзяржавы. Чытала патрыятычныя вершы: “Да Беларусі” (Якою зёлкай прываражыла…), “Тры падарожніцы” (пра доўгі шлях да Беларусі ўвасоблены ў вобразах Маці Божай, св. Еўфрасінні, самой Радзімы), “Patria aeterna” (лац. – наша краіна вечная) і інш. Прыгадвала жыццёвыя гісторыя, беларускія паданні, звязаныя з тэматыкай вершаў. Напрыканцы свайго выступу правяла гістарычна-інтэлектуальную віктарыну. Пераможцы былі ўзнагароджаныя памятнымі сувенірамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Свой выступ Валянціна Осіпава прысвяціла актуальным пытанням сучаснасці, як і ў прамовах, так і ў вершах, спалучаючы, здавалася б неспалучальнае, тым самым важка акцэнтуючы праблемы чалавека ў яго ўласным жыцці і грамадстве. “Мы ратуем касатак, цюленяў, амурскіх тыграў, сцеражом запаведнікаў ціш і ўтульнасць. Ды прыйшоў такі час, што ў Чырвоную кнігу трэба ўнесці каханне, сумленне і чуласць…”.

На памяць аб творчай сустрэчы госці прэзентавалі кампаніі экземпляры часопіса “Дзеяслоў” і кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Імпрэза завяршылася аўтограф-сесіяй пісьменніц і экскурсіяй па офісах кампаніі. Трэба тут адзначыць, што ў прыгожых, сучасна і густоўна абсталяваных офісах кампаніі, шмат кабінетаў пазначаныя назвай нашых славутых гарадоў: Наваградак, Полацак, Тураў, Бярэсце і інш… Крэатыўная ідэя!

13

14

15

17

18

29 ліпеня ў спартыўна-аздараўленчы летнік “Адампль” завітаў бард Зміцер Бартосік. Гэтым разам яго выступ быў не зусім звычайным. Спадар Зміцер пазнаёміў дзяцей і трэнераў з аўтарскай песняй як жанрам: яго асаблівасцямі і гісторыяй. Праспяваў знакамітыя песні ў перакладзе на беларускую мову, а таксама творы нашых суайчыннікаў, песні самаго госця.

А сюрпрызам для гледачоў стаў выступ дачкі Зміцера – Юстыны. Юная спявачка захапіла ўвагу сваіх аднагодак прыгожым выкананнем фальклорных, эстрадных і аўтарскіх песень.

19

20

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з “Будзьма беларусамі!” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: [email protected] – будзем рады новым сябрам!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Забавы

Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі

Як добра вы ведаеце мясціны, дзе нарадзіліся і жылі знакамітыя беларусы? Давайце праверым!  Прапануем прайсці...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

Анлайн-каталог карцін рэпрэсаваных мастакоў стварылі ў «Доме творцаў». Вось ужо больш як год гэты праект Сержука...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Арабскі срэбны дырхем, якому 1250 гадоў, знойдзены падчас раскопак на месцы старога Менска. Пра цікавую знаходку...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Адэпты «русского мира» накінуліся на святога Губерта — нябеснага заступніка Гародні і галоўны сімвал яе еўрапейскасці....

Апошнія навіны

    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

Афіша

  • 29.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Minsk» у Варшаве

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип