Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк выступілі ў Грытчынскай сярэдняй школе, у сярэдняй школе вёскі Петкавічы і Станькаўскім навучальна-педагагічным комплексе 13 траўня.
Кажа Эдуард Акулін: “Дзень, які мы правялі на Койданаўшчыне, не пражыты марна. Чарговым разам мы пераканаліся, як неабходныя такія сустрэчы ў навучальна-выхаваўчай дзейнасці беларускіх школаў. Я ўпэўнены, што ўрок паэзіі, праведзены самімі творцамі, запомніцца вучням гэтых школаў на ўсё жыццё. Мы шчаслівыя, што дапамаглі койданаўскім педагогам звычайны навучальны дзень ператварыць у свята беларускага слова…”
Сустрэчы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”