• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.10.2017 | Афіша

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа – спіс

Юбілей літаратурнага класіка − гэта не проста юбілей аднаго чалавека ці нават асобнай нацыянальнай літаратуры, гэта юбілей народа, бо з лёсаў лепшых сыноў айчыны складаецца лёс Бацькаўшчыны. Жыццё народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – выдатная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры, а творчасць паэта ілюструе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны, велізарны пласт нацыянальнага жыцця.

yakub_kolas

З кожным годам усё большы прамежак часу аддзяляе нас ад таго гістарычнага часу, калі жыў і тварыў класік беларускай літаратуры, і таму больш прыцягальным становіцца не толькі вобраз Паэта – як выдатнейшага майстра паэтычнага слова, але Паэта – чалавека, з яго думкамі, клопатам, радасцямі і смуткам.

135-годдзе народнага паэта Беларусі будзе адзначана разнастайнымі святочнымі мерапрыемствамі, якія бліжэй пазнаёмяць грамадскасць Беларусі з літаратурным геніем.

31 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў 12.00 адбудзецца дзіцячы ранішнік “Казкі жыцця”. На свяце дзеці прадэманструюць веданне вершаў Якуба Коласа, пагуляюць у беларускія народныя гульні. На мерапрыемства запрошаны вядомыя беларускія дзіцячыя пісьменнікі.1 лістапада ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў 14.00 адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная святкаванню 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

2 лістапада ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў 10.00 адбудзецца ўрачыстае гашэнне паштовай маркі, выпуск якой прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта; у 10.30 ‒ пачнецца ХХХІ міжнародная навуковая канферэнцыя “Каласавіны-2017”, у якой прымуць удзел навукоўцы з розных рэгіёнаў Беларусі, супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, сталічных і абласных вышэйшых навучальных устаноў, музеяў, а таксама навукоўцы з Расіі, Украіны і Літвы.

Гарадзенскі след Якуба Коласа

3 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 13.00 пройдзе святочны канцэрт “Спяшайцеся з паэтам стрэцца…” з удзелам вядучых мастацкіх калектываў і выканаўцаў рэспублікі, у 15.00 на плошчы Якуба Коласа адбудзецца ўскладанне кветак да помніка Якубу Коласу.

4 лістапада на малой радзіме Якуба Коласа ў Стаўбцоўскім раёне (філіял “Мікалаеўшчына”, г. Стоўбцы) у 10.00 пачнецца рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “То – водгулле душы паэта…”, удзел у якім прымуць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі краіны: пісьменнікі, паэты, артысты, мастакі, супрацоўнікі музеяў, навукоўцы, мастацкія калектывы краіны.

Паводле арганізатараў

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип