Сяргей Панізнік 14 снежня ў Віцебску

14 снежня (субота) а  16:00 у ДУ “Залатое кола Віцебска “ Дзвіна”, вул. Чайкоўскага, 14, у Віцебску, адбудзецца прэзентацыя дыска аўтэнтычных песень запісу 1968-69 гадоў “Пад ясну зарыцу”, на якім сабраная песенна-абрадавая традыцыя Міёршчыны па матэрыялах аўдыёкалекцыі Сяргея Панізніка.

Спецыяльна запрошаны госць: Сяргей Доўгушаў (Сяржук Гаюн) – спявак, музыка, збіральнік беларускага фальклору, заснавальнік гуртоў “Fratrez” і “Vuraj”, удзельнік музычнага ансамбля “Five-Storey ansamble”. Сяргей сумесна з беларусамі Чэхіі і арганізоўвае культурныя праекты, займаецца выдаведцтвам і распрацоўкай СD беларускага аўтэнтычнага фальклору.

Музычнае суправаджэнне на мерыпрыемстве ад удзельнікаў Рэспубліканскай моладзевай грамадскай арганізацыі «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства «Поўнач» – гурта «ПАЎНОЧНАЯ СУХАДРОЎКА».

Сустрэча адбываецца ў рамках Грамадскай Культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”

Тэгі: , ,