Сем цудаў выберуць у Беларусі. Буйніцкае поле ўзгаданае, а што з Крапівеньскім?

19.02.2014 У краіне

Праект “Сем цудаў Беларусі” плануецца рэалізаваць у рэспубліцы, паведаміў сёння першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў пры наведванні Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна ў Оршы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.У адпаведнасці з назвай праекта плануецца вызначыць сем найбольш значных мясцін Беларусі, якія абавязаны наведаць кожны жыхар і госць краіны. “У гэты спіс можна ўключыць Брэсцкую крэпасць-герой, Сафійскі сабор у Полацку, Буйніцкае поле, Мірскі і Нясвіжскі замкі. Пры выбары такіх мясцін хацелася б бачыць не толькі рэлігійныя аб’екты, але і нашы мясціны гераічнай славы, культурныя і сацыяльныя аб’екты, святыні нашага народа. Пры гэтым важна, каб яны знаходзіліся ў розных абласцях краіны, каб, наведваючы іх, людзі маглі аб’ехаць усю Беларусь”, – сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

878a0c78a6846b299ba741e38b78144d-thumb-735x1500-w-420x236

Аляксандр Радзькоў удакладніў карэспандэнту БЕЛТА, што цяпер праект знаходзіцца ў стане ідэі і шляхі яго ажыццяўлення пакуль дэталёва не абмяркоўваліся. “Рэалізаваць яго плануецца шляхам шырокага грамадскага абмеркавання, прыцягнення экспертнай камісіі”, – дадаў ён. Не выключана, што народнае галасаванне пры выбары сямі цудаў Беларусі будзе арганізавана на сайце БЕЛТА.
У Аршанскім раёне Аляксандр Радзькоў сёння прыняў удзел у семінары ідэалагічнага актыву Віцебскай вобласці на тэму “Роля ўстаноў сацыяльнай сферы і ідэалагічнага актыву вобласці ў падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў”.

Вольга Багачова – БЕЛТА, фота – holiday.by

Тэгі: , , , , ,