Сёння ў Варшаве стартуе фестываль «Вершы на асфальце»

Сёння ў Варшаве пачынаецца Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце», прысвечаны памяці Міхася Стральцова. На літаратурны форум з’едуцца выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год. Селета мерапрыемствы фестывалю будуць праходзіць у Мзеі Вольнай Беларусі ў Варшаве (ul. Foksal. 11) з 13 па 15 лютага.

Пралогам фестывалю стане гутарка — «Міхась Стральцоў якім мы яго памятаем». Удзельнічаюць Уладзімір Арлоў і Уладзімір Някляеў. Мадэратар — Ціхан Чарнякевіч.П ачатак а 19:00.

Урачыстае адкрыццё фестывалю запланавана на 20:00. Галоўнай падзеяй сённяшяняга дня стане ўрачыстая цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова.

Праграма наступных дзён фестывалю