Сёння і заўтра: сустрэчы з аўтарамі выдавецтва “Галіяфы”

08.02.2019 Афіша
Выдавецтва “Галіяфы”прапануе наведаць свой павільён на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы (з 6 да 10 лютага), дзе можна не толькі азнаёміцца з кнігамі выдавецтва, але і сустрэцца з некаторымі аўтарамі кніг.
Выстава-Кн-НН
Расклад сустрэчаў:
8-га лютага ў 18.00 сустрэча з Эльжбетай Інеўскай (суаўтаркай кнігі “Юзаф Пілсудскі. Крэсавыя аповеды”).
9-га лютага чатыры адбудуцца сустрэчы:
11.00 з Верай Бурлак (кніга вершаў “Фантазюркі”)
14.00 з Валерам Гапеевым (раман “Пазл”)
15.00 з Аленай Брава (раман “Садомская яблыня”)
16.00 з Алесем Марачкіным (кніга “Ад Магніта-Балабуя да Готланда”)
З дырэктарам выдавецтва Змітром Вішнёвым вы можаце сустрэцца напрацягу ўсёй выставы.
Адрас: выставачны комплекс “БелЭкспа”, праспект Пераможцаў, 14.
Паводле арганізатараў