• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.03.2023 | Забавы Захапленні

Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы

Серыя майстар-класаў з удзелам вядомых майстроў народнай творчасці Беларусі праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках выставачнага праекта «Фарфоравае асарці».


image_2023-03-24_12-54-54.png

23 сакавіка можна было задэкарыраваць талерку ці любы посуд у тэхніцы трафарэта. І стаць уладальнікам унікальнага экспаната. Прыйсці мог любы ахвочы, праход на майстар-клас — білет на выставу «Фарфоравае асарці». Адзіная ўмова — узяць з сабой прадмет для дэкору, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Ведам і вопытам дзялілася мастачка Наталля Керус. Яе працы можна ўбачыць на выставах, кірмашах аўтарскіх вырабаў «Млын», «Гарошак Маркет», «Сарафан».

image_2023-03-24_12-55-06.png

Былі і тыя, хто ўжо прыходзіў на такі майстар-клас раней. Настолькі спадабаўся працэс і вынік, што вярнуліся, каб на гэты раз задэкарыраваць талеркі для яек у падарунак блізкім да Вялікадня. І паабяцалі наведаць наступны майстар-клас, дзе будуць распісваць яйкі ў тэхніцы пісанкі.

image_2023-03-24_12-55-37.png

Нехта ствараў цэлыя наборы. Напрыклад, кружка і сподак у беларускім стылі.

— Як паказала практыка, людзі часцей за ўсё выбіраюць менавіта трафарэты з беларускім арнаментам, сімволікай, а таксама з выявай васілька. Што да кветак, тое гэта ўльтрамарын, сіненькі, белы, чырвоны і васільковыя адценні, а яшчэ вялікай папулярнасцю карыстаецца залаты колер, асабліва на чорным фоне ці на цёмна-сінім, — падзялілася назіраннямі Керус.

Неабавязкова было прыходзіць з новым посудам, прыходзілі і са старымі талеркамі, якія ўжо надакучылі, і гаспадары вырашылі даць ім другое жыццё. У выніку атрымалася новая дызайнерская, стыльная талерка.

image_2023-03-24_12-55-52.png

Майстар-клас не мае абмежаванняў па ўзросце. За адным сталом сабраліся бабуля з унучкай, маладыя дзяўчаты, тры актыўныя сяброўкі-пенсіянеркі... І абсалютна ў кожнага сваё бачанне, сваё спалучэнне ліній, узораў і кветак.

Самае частае пытанне настаўніцы: а ці можна з такога посуду есці? На што мастачка адказвае:

— Усё залежыць ад месца, дзе наносяць малюнак. Калі гэта шкляная талерка, і мы робім роспіс праз трафарэт са зваротнага боку, а вонкавы бок, з якой ямо, застаецца некрануты, то такой талеркай можам спакойна карыстацца. А вось калі наносіць фарбу на гэты бок посуду, то малюнак трэба абавязкова пакрыць гіпаалергенным лакам, пасля чаго яна стане прыдатная для прадуктаў.

image_2023-03-24_12-56-07.png

А яшчэ мастачка расказала, што задэкарыраваць талерку ў тэхніцы трафарэта можа любы, нават той, хто ніколі пэндзлікі ў руках не трымаў. Дастаткова мець губку, фарбы і трафарэт. Неабавязкова купляць акрылавыя ці алейныя фарбы, можна выкарыстоўваць гуаш, адзінае, што пасля высыхання яна можа пацямнець. Можна браць як керамічны посуд, неглазіраваны, так і эмаляваныя, шкляныя і парцалянавыя прадметы, толькі на іх папярэдне трэба нанесці любую грунтоўку.

Наступнай тэмай майстар-класаў, якія адбудуцца 6 і 13 красавіка, стане роспіс абярэгавых яек у тэхніцы пісанкі з майстрам народнай творчасці Ганнай Клімовіч. Затым 10 і 17 красавіка Вольга Хачкоўская запрашае навучыцца роспісу яек воскам у тэхніцы пісанкі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип