• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.02.2022 | Культура

«Каб людзі адчувалі, што яны ўсё яшчэ ў беларускім кантэксце». Клуб традыцыйнага танца «Ойра» правёў танцавальную вечарыну ў Вільні

У пятніцу ў адным тэлеграм-канале з аўдыторыяй 2 000 чалавек з’явілася запрашэнне на танцавальную вечарыну беларускіх народных танцаў у Вільні. Арганізатары абяцалі святочны настрой, майстар-класы і навучыць трымаць танцпол за дзве гадзіны. Каб яшчэ і не выходзячы з дома... але запрашалі прыйсці асабіста, фармата анлайн прадугледжана не было, то давялося ўзяць лёгкі абутак і ў суботні вечар, 19 лютага, выправіцца ў Беларускі дом у Вільні.


3.jpg
Вячка Красулін, кіраўнік танцавальнага клуба

Уваход у будынак упрыгожваюць літоўскія і беларускія нацыянальныя сцягі, на суседнім гаражы графіці з «Ды-джэямі Перамен», падобна, мы прыйшлі па правільным адрасе. На другім паверсе нас сустрэлі пытаннем: «Вы на танцы?» і атрымаўшы станоўчы адказ, прапанавалі рухацца усім разам у суседні будынак, дзе ў падвальным памяшканні арэндаваная заля для заняткаў.

Вечарына пачалася з размінкі. Віка — дзяўчына з прыгожым голасам звыкла скамандавала: «Раз! Два! Тры!» — і людзі з другога шэрагу наляцелі на першы шэраг танцораў. У анлайне такога б не здарылася. Віка цярпліва патлумачыла, што з намі не так, і мы пачалі спачатку. Неўзабаве мы ўжо рухаліся так, што можна было цішком агледзець сябе ў вялікім люстэрку. Але як толькі ногі запомнілі няхітры рух, высветлілася, што тут, як у камп’ютарнай гульні, узровень ускладняецца, і цяпер патрабуецца рухаць не толькі нагамі, але яшчэ і рукамі. Мала таго, па коле і з партнёршай. Мы дакладна ведалі, як вырашыць пытанне з няўпэўненасцю на дыскатэцы ў доме культуры Драгічына, але для Вільня гэтая методыка не працуе. Невядома, што паўплывала болей, прыродная грацыя аўтара гэтых радкоў, або дасціпныя каментары і парады Вікі, але праз некалькі хвілін на танцполе рухацца стала абсалютна камфортна. Танец «Лявоніха» — засвоены.

1.jpg

Арганізатары абвясцілі перапынак для пачаткоўцаў, каб «вышэйшая ліга» змагла адрэпетаваць выступленне, запланаванае ў хуткім часе.

Мы скарысталіся момантам і адправіліся знаёміцца з дзяўчатамі.

Прыгажуня Валерыя вучылася на журналіста, яна, як і мы, прыйшла на вечарыну першы раз. На пытанне, што яе звязвае з танцамі, адказвае, што заўсёды любіла танчыць.

«Танцы — гэта зносіны. Такая вечарына — гэа цудоўная ідэя. У Беларусі я займалася класічнымі танцамі, а таксама класічным індыйскім танцам „Бхаратнацьям“. Паміж беларускім і індыйскім танцам няма нічога агульнага. Але я прыйшла сюды, таму што мне было вельмі цікава навучыцца класічным беларускім танцам і паразмаўляць з людзьмі. Індыйскі танец — гэта тэатр. А Беларускі танец — гэта весела, гэта радасць жыцця. Сёння мне было вельмі весела», — падзялілася ўражаннямі Валерыя.

2.jpgКрысціна, аматар беларускіх танцаў

Перапынак скончыўся, прыйшла пара танчыць «Кракавяк» і «Ойру». Пасля непрацяглай дыскусіі пра тое, як трымаць руку мужчынам і як менавіта трэба круціць партнёршу, арганізатар вечарыны і кіраўнік танцавальнага клуба, Вячка Красулін, дастаў сапраўдную беларускую дуду, і заля напоўнілася атмасферай старажытнасці. Танчыць пад дуду ў цэнтры Вільні? Дзеля аднаго гэтага варта было наведаць мерапрыемства.

4.jpg
Вячка Красулін

Мы пацікавіліся ў Вячкі Красуліна, з якой мэтай быў арганізаваны клуб беларускага танца.

«Я працаваў канцэртмайстарам і выкладчыкам ва Універсітэце Культуры. Працаваў на кафедры этналогіі і фальклору, якую знішчылі летась. Мы арганізавалі наш клуб у Вільні, каб займацца тым, што нам па душы. І каб людзі адчувалі, што яны ўсё яшчэ ў беларускім кантэксце, а тыя, хто яшчэ не ў ім, каб далучыліся да яго», — патлумачыў Вячка Красулін.

У размову падключаецца Віка.

«Я ўвогуле заўважыла, што чым даўжэй я не ў Беларусі, тым болей хочацца падтрымліваць пачуццё сваёй беларускай ідэнтычнасці. Вось для гэтага мы і робім наш клуб.» — кажа яна.

Вечарынка скончылася «Полькай», пачуліся апладысменты. Безумоўна, зараз мы ўсе «living in America». Магчыма менавіта з гэтай прычыны так весела і прыкольна патанчыць пад беларускую дуду. Трэба паўтарыць. 


Красулін Алег Мысліўчук, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип